У Беларусі здабылі 12% ад запланаванай сёлета колькасці торфу — Мінэнерга

23 траўня, Позірк. На 23 траўня ў Беларусі здабыта амаль 250 тыс. тон торфу, што складае 12% ад гадавога плана, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Адзначаецца, што арганізацыямі тарфяной галіны дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белтопгаз” за першы квартал 2024 года “адведзена 944 га плошчаў для здабычы торфу”, што складае 33 працэнты ад гадавога плана.
Таксама за першыя тры месяцы гэтага года “пабудавана больш за 130 га новых плошчаў для здабычы торфу”. На гэтыя мэты накіравана 7,4 млн рублёў.
Ведамства паведамляе, што здабыча торфу ажыццяўляецца ўсімі торфабрыкетнымі заводамі (у сістэме Мінэнерга дзейнічае 17 прадпрыемстваў торфапрамысловасці, — “Позірк”.), а спрыяльныя ўмовы надвор’я, “садзейнічаюць нарошчванню тэмпаў работ на палях”.
“Плануецца, што ў 2024 годзе агульны аб’ём здабычы торфу <…> складзе каля 2 млн тон, з якіх будзе выраблена каля 1 млн тон прадукцыі паліўнай і больш за 140 тыс. тон — непаліўнай групы”, — падсумавалі ў ведамстве.
15 красавіка Мінэнерга паведаміла, што торфабрыкетныя заводы “Ляхавіцкі” (Брэсцкая вобласць), “Туршоўка” (Крупскі раён, Мінская вобласць) і УП “Брэстаблгаз” здабылі першыя ў 2024 годзе 8 тыс. тон торфу.
7 лютага ведамства інфармавала, што торфазаводы Беларусі ў 2023 годзе павялічылі вытворчасць тарфяной паліўнай прадукцыі на 2,1 працэнта.
У мінулым годзе арганізацыямі галіны “выраблена 969,5 тыс. тон тарфяных брыкетаў і сушанкі”, пры гэтым “патрэбы рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва ў тарфяной прадукцыі паліўнага прызначэння поўнасцю задаволены”.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2023 годзе “ў цэлым па краіне пад здабычу торфу адведзена больш як 615 га зямель, пабудавана больш за 450 га новых тарфяных палёў, рэалізаваны шэраг важных інвестпраектаў па мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў торфазаводаў”.
Штогод арганізацыямі тарфяной прамысловасці здабываецца каля 2 млн. тон торфу, з якога вырабляецца каля 1 млн. тон прадукцыі паліўнай групы і больш за 100 тыс. тон непаліўнай — для патрэб АПК, лясной гаспадаркі, грыбаводства, адзначылі ў міністэрстве.
Мінэнерга не паведамляе аб экалагічных наступствах здабычы торфу.
Беларусь займае першае месца ў свеце па аб’ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў.
5 лютага міністэрства заявіла аб падпісанні мемарандума аб продажы Беларуссю ў Турцыю тарфяной прадукцыі.
1 снежня 2023 года дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская заявіла, што “беларускія балоты — далікатная экасістэма, якая мае патрэбу ў падтрымцы і аднаўленні, патрабуюць асаблівай увагі і важныя для паляпшэння экалагічнага дабрабыту ўсёй Еўропы”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства