У вёсцы на мяжы з Украінай правялі эвакуацыйныя вучэнні пры пажары

24 траўня, Позірк. У вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, размешчанай за сем кіламетраў ад мяжы з Украінай, 23 мая правялі камандна-штабныя і тактыка-спецыяльныя вучэнні з эвакуацыйнай камісіяй раёна, паведамляе сайт газеты мясцовага райвыканкама “Светлае жыццё”.
Мэта трэніроўкі, у якой прынялі ўдзел 20 чалавек, — “атрыманне кіруючым складам эвакуацыйных органаў, персаналам сіл Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях навыкаў і ўменняў па выкананні эвакуацыйных мерапрыемстваў”.
Эвакуацыя, паводле вучэнняў, адбывалася з-за ўзнікнення ляснога пажару пры пагрозе яго распаўсюджвання на населены пункт.
Жыхары вёскі адпрацавалі эвакуацыю і часовае размяшчэнне насельніцтва ў гатэлі. Эвакуацыя заняла каля 30 хвілін.
У сувязі з пажаранебяспекай у Лельчыцкім раёне абмежавана наведванне лясоў.
У раёне сёлета адбылося некалькі надзвычайных здарэнняў. Як паведаміла МНС, 14 красавіка ў выніку дажджу і моцнага ветру ў Лельчыцкім раёне зафіксаваны пашкоджанні дахаў сямі будынкаў.
9 студзеня адбыліся адразу два пажары гарэла цаглянай гаспадарчай пабудовы і жылы дом. Пацярпелых не было.
15 лютага ў Лельчыцкім раёне ўводзілі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, які ўлады на той момант патлумачылі “навучэннямі сілавых структур”.
Днём пазней КДБ заявіла аб затрыманні ў прыграніччы ўдзельнікаў “дыверсійна-разведвальнай групы”.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


