Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек
27 кастрычніка, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гаворка пра асуджаных паводле арт. 368 КК (абраза прэзілента) і прыгавораных да 1,5 года пазбаўлення волі Вольгу Стаброўскую, Аляксандра Каралёва, Дзмітрыя Ляўковіча, Паўла Каралевіча, 1 года — Сяргея Шымко, Алену Міхалюк, 2 гадоў — Аляксея Цыпілева, а таксама Рамана Маханькова (тэрмін невядомы) і змешчаную пад варту Аксану Ляўшову.
Такі ж статус цяпер маюць асуджаныя паводле арт. 368 і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса Аляксандр Доўгаль, Дзмітрый Ілюкевіч (абодва — 1,5 гады пазбаўлення волі), Ала Зуева (2); паводле арт. 369 — Аляксей Ярашэвіч (2 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу); паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) — Аляксандр Лагута (2,5 гады абмежавання волі ў ПУАТ), Арцём Лапікаў (3 гады пазбаўлення волі).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву акрамя “Вясны” падпісалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta.
Цяпер у Беларусі 1.485 палітвязняў.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+