РФ ставіцца да бяспекі Беларусі, як да ўласнай, сцвярджае Пуцін

25 траўня, Позірк. “Мы да бяспекі Беларусі ставімся гэтак жа, як і да бяспекі Расійскай Федэрацыі, гэта, напэўна, ключавы элемент нашага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы”, — заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 24 траўня ў Мінску на сумеснай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.
Маскоўскі госць паведаміў, што “з улікам напружанай абстаноўкі на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы” на перагаворах сярод іншага абмяркоўваліся “пытанні фармавання адзінай абароннай прасторы”.
“На беларускай тэрыторыі разгорнута сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, расійскія сучасныя абаронныя комплексы і тактычная ядзерная зброя. Усё гэта надзейна прыкрывае заходнія рубяжы нашых краін і АДКБ, — сказаў ён. — Разгледзелі ход нашых з Аляксандрам Рыгоравічам даручэнняў пра сінхроннае правядзенне ў Расіі і Беларусі вучэнняў па адпрацоўцы навыкаў выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі, пра якія інфармавалі грамадскасць 9 траўня”.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь і РФ увесь час “трымаюць у поле зроку ўсё тое, што адбываецца на межах, <…> пачынаючы ад выбудоўвання розных загарод і нагнятання істэрыі вучэннямі, якія праводзяцца паблізу межаў”.
“Што да вучэнняў… Ну чаго іх тут ацэньваць? <…> Трэніравацца трэба, — сказаў ён. — Я шчыра прызнаўся, што гэта наша трэцяя трэніроўка з моманту размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. А ў расіян (яны раней гэта не афішавалі), мусіць, дзясяткі такіх трэніровак. Нічога дзіўнага. Мы ўсё робім тое, што яны (Захад. — “Позірк”.) рабілі да нас і робяць зараз”.
Пуцін падкрэсліў, што РФ “рэгулярна праводзіла і праводзіць вучэнні стратэгічных ядзерных сіл і нестратэгічных ядзерных сіл стрымлівання”. “Розніца толькі ў тым, што пасля размяшчэння часткі нестратэгічнага ядзернага патэнцыялу на тэрыторыі Беларусі мы праводзім гэта разам з нашымі беларускімі саюзнікамі”, — дадаў ён.
Абодва спікеры заявілі, што яны “не нагнятаюць абстаноўку”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка