У Вільнюсе другі раз за год апаганены мемарыял ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі

26 траўня, Позірк. У Вільнюсе 26 траўня апаганены мэмарыял “Варта святла”, прысвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі, паведамляе партал lrt.lt.
Мемарыял размешчаны каля будынка пасольства Беларусі і ўяўляе сабой галерэю з партрэтамі людзей — ахвяр рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.
Адзначаецца, што ў выніку “акту вандалізму” “перакуленыя некаторыя партрэты, разбітыя свечкі”.
Дзяжурны галоўнага камісарыята паліцыі па Вільнюскім павеце паведаміў, што мемарыял апаганіў “чалавек з неадэкватнымі паводзінамі”. Ён затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне паліцыі. Праводзіцца расследаванне.
26 жніўня 2023 года СМІ паведамілі аб частковым разбурэнні мемарыяла невядомымі. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве ў той жа дзень аднавілі “Вахту святла”.
У кастрычніку 2020 года мемарыял спрабаваў разбурыць вільнюскі блогер Лаўрынас Рагельскіс, які прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў. У дачыненні да яго была распачатая справа аб “распальванні варожасці” і “апаганенні памятнага месца”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


