На выбарах у Каардынацыйную раду за двое сутак прагаласавала больш за 4,5 тыс. чалавек

26 траўня, Позірк. За двое сутак у выбарах трэцяга складу Каардынацыйнай рады (КР) прыняло ўдзел 4.593 чалавекі, паведаміла “Позірку” старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
Паводле даных СМІ, за першыя суткі на выбарах КР прагаласавала 2.463 чалавекі.
На 13.00 26 траўня яўка перавысіла 3 тыс., паведамляў тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.
Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, павінны завяршыцца ў 23:59 27 траўня.
Неўзабаве пасля запуску галасавання Прыходзька паведаміла аб масіраванай DDos-атацы на платформу для галасавання. Спроба парушыць працу сістэмы была адбітая, паведаміла яна праз некалькі гадзін пасля таго, што здарылася. Пра тое, што “нічога страшнага не адбылося”, заявіў кіраўнік IT-платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер, каманда якога распрацавала інфраструктуру для верыфікацыі выбаршчыкаў і анлайн-галасавання Belarus ID.
DDoS-атакай называецца спосаб наўмыснага парушэння працы рэсурсу шляхам яго перагрузкі вялікай колькасцю запытаў.
Для ўдзелу было зарэгістравана 12 выбарчых спісаў, адзін з іх — “Закон і правапарадак” на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 сакавіка быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плана “Перамога”.
Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Пазней Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала найменшую за апошнія сем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак суб'ектаў лічбавай эканомікі за год знізіўся амаль на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



