Мінск 06:34

У Мінску і Брэсце 31 траўня пачнуць завочна судзіць “аналітыкаў Ціханоўскай”, блогераў і артыстаў

Крыніца: unsplash.com / Tingey Injury Law Firm

27 траўня, Позірк. Завочны разгляд справы “аналітыкаў Ціханоўскай” адбудзецца 31 траўня ў Мінскім абласным судзе, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.

Суддзя Уладзімір Арэшка пачне працэс у 11:00.

Па справе праходзяць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытуту “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага Беларускага Унівэрсытэта” Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Вільнюскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолагКацярына ШмацінаЯўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмена) і Васіль Навумаў.

Ім інкрымінаваныя ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130; ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361; ч. 1 і ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.

У гэты ж дзень Брэсцкі абласны суд пачне завочны разгляд справы ў дачыненні да блогера Андрэя Павука(абвінавачваецца паводле ч. 1 и 3 арт. 130; арт. 188; ч. 2 и 3 арт. 2031; ч. 1 арт. 3611; ч. 2 арт. 3612; ч. 2 арт. 3614; ч. 1 и 2 арт. 367; ч. 1 и 2 арт. 368; арт. 369, 3691; 370; 389; 391), яго былой жонкі Вольгі Павук (ч. 1 арт. 130; арт. 188; ч. 3 арт. 2031; ч. 1 арт. 3611; ч. 2 арт. 3612; ч. 2 арт. 3614; ч. 1 арт. 368; 369), опернай спявачкі і актывісткі Маргарыты Ляўчук (ч. 3 арт. 3611; ч. 1 арт. 368; арт. 369; 370), яе былога мужа, актывіста і культурнага менеджара Аляксандра Чахоўскага (арт. 369; 370), блогера Іллі Салянкова (ч. 3 арт. 130; ч. 3 арт. 3611; ч. 1 арт. 368; 369), рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (псеўданім Lesley Knife) з гурта Gods Tower (ч. 3 арт. 130; ч. 3 арт. 3611).

Суддзя Святлана Крамянеўская пачне працэс у 10:00. Разбіральніцтва пройдзе ў закрытым рэжыме.

Раней паведамлялася, што 31 траўня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі.

Даведка “Позірку”:

  • ч. 1 і 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы);
  • арт. 188 (паклёп);
  • ч. 2 і 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі);
  • ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
  • арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый);
  • ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
  • ч. 2 арт. 3612 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое здзяйсняецца паўторна);
  • ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта);
  • ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта):
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады):
  • арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў);
  • арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
  • арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля).
Падзяліцца:
be