У Мінску і Брэсце 31 траўня пачнуць завочна судзіць “аналітыкаў Ціханоўскай”, блогераў і артыстаў
27 траўня, Позірк. Завочны разгляд справы “аналітыкаў Ціханоўскай” адбудзецца 31 траўня ў Мінскім абласным судзе, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Уладзімір Арэшка пачне працэс у 11:00.
Па справе праходзяць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытуту “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага Беларускага Унівэрсытэта” Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Вільнюскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолагКацярына Шмаціна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмена) і Васіль Навумаў.
Ім інкрымінаваныя ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130; ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361; ч. 1 і ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.
У гэты ж дзень Брэсцкі абласны суд пачне завочны разгляд справы ў дачыненні да блогера Андрэя Павука(абвінавачваецца паводле ч. 1 и 3 арт. 130; арт. 188; ч. 2 и 3 арт. 2031; ч. 1 арт. 3611; ч. 2 арт. 3612; ч. 2 арт. 3614; ч. 1 и 2 арт. 367; ч. 1 и 2 арт. 368; арт. 369, 3691; 370; 389; 391), яго былой жонкі Вольгі Павук (ч. 1 арт. 130; арт. 188; ч. 3 арт. 2031; ч. 1 арт. 3611; ч. 2 арт. 3612; ч. 2 арт. 3614; ч. 1 арт. 368; 369), опернай спявачкі і актывісткі Маргарыты Ляўчук (ч. 3 арт. 3611; ч. 1 арт. 368; арт. 369; 370), яе былога мужа, актывіста і культурнага менеджара Аляксандра Чахоўскага (арт. 369; 370), блогера Іллі Салянкова (ч. 3 арт. 130; ч. 3 арт. 3611; ч. 1 арт. 368; 369), рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (псеўданім Lesley Knife) з гурта Gods Tower (ч. 3 арт. 130; ч. 3 арт. 3611).
Суддзя Святлана Крамянеўская пачне працэс у 10:00. Разбіральніцтва пройдзе ў закрытым рэжыме.
Раней паведамлялася, што 31 траўня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 і 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы);
- арт. 188 (паклёп);
- ч. 2 і 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі);
- ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
- арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый);
- ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
- ч. 2 арт. 3612 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое здзяйсняецца паўторна);
- ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта);
- ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта):
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады):
- арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў);
- арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
- арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля).
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка
У Львове адкрыўся Беларускі дом і музей на яго базе
- Палітыка, Эканоміка
Наўседа мае намер прапанаваць Сейму Літвы дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ па інвестыцыях
- Грамадства, Палітыка
Пратасевіч сцвярджае, што прызначаны яму ў рамках "справы Nexta" штраф скасаваны
- Палітыка
Беларусь будзе "настолькі актыўная ў стасунках" з В'етнамам, наколькі дазволіць сабе яго кіраўніцтва — Лукашэнка
- Эканоміка
Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 9 верасня
- Грамадства, Палітыка
4,3 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Грамадства, Палітыка
Польшча спыніла дзейнасць групы вымагальнікаў даных, у якой былі беларусы
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзены яшчэ 21 чалавек, у тым ліку пяць палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
У незалежным медыясектары Беларусі плануецца стварыць орган этычнага самарэгулявання
- Палітыка
Лукашэнка гатовы ў бліжэйшы час наведаць Алжыр
- Грамадства, ПалітыкаУлады плануюць ліквідаваць Тураўскае навукова-асветніцкае таварыстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
ЕАБР: Рост крэдытаў і даходаў у Беларусі падтрымлівае высокую спажывецкую актыўнасць
- Грамадства, Палітыка
Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 НКА
- Грамадства, Палітыка
Зборы тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці пройдуць 10 верасня — 3 кастрычніка
- Палітыка
Мінск і Пхеньян хутка чакае "значны прагрэс" у эканамічнай супрацы, лічыць Лукашэнка
- Палітыка, Эканоміка
Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ
- АнонсыАнонсы падзей на 9 верасня — 8 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская пра беспілотнік у Латвіі: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для суседзяў і ўсёй Еўропы
- Палітыка
Лукашэнка перакананы ў развіцці партнёрства з Таджыкістанам на базе "сумеснай гістарычнай мінуўшчыны"
- ЭканомікаКіраўнік Мінпрама заявіў пра "добрыя кантракты" з Нігерыяй — "гэтай выдатнай краінай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Вальфовіч назваў колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю ў 8,5 раза меншую, чым Лукашэнка
- Палітыка
Дзяржміністр ФРГ: Умовы ўтрымання Калеснікавай — сведчанне баязлівасці Лукашэнкі
- ПалітыкаВальфовіч: Калі нехта ў Беларусі паспрабуе арганізаваць “каляровую рэвалюцыю”, мы іх прыдушым адразу жМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка: Мы ведаем, што заўсёды з Усходу на нас ішла навала
- Палітыка
НАУ перадало ў МУС Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу
- Грамадства, Палітыка
У Латвіі разбіўся расійскі беспілотнік, які заляцеў, як мяркуецца, з Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажаранебяспека, у Мінску — смог
- Палітыка
Ціханоўская: ў Аршанскай бітве продкі спынілі захопніцкія амбіцыі Расіі, з якімі свет змагаецца сёння