Лукашэнка прапанаваў арганізаваць авіярэйс паміж Мінскам і Барнаулам
27 траўня, Позірк. У стасунках Беларусі і Алтайскага края Расіі назіраецца “некаторае адставанне ва ўзаемным гандлі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 траўня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам гэтага суб’екта РФ Віктарам Таменкам.
Візіт расійскага чыноўніка, паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, павінен дапамагчы пераадолець гэтае адставанне і стаць “пунктам адліку для актывізацыі старых і стварэння новых партнёрскіх стасункаў”.
Ён абазначыў дзевяць асноўных кірункаў, якія, на яго думку, могуць быць цікавыя бакам. Напрыклад, Беларусь гатовая забяспечыць патрэбнасці Алтайскага края “ў запасных частках і сэрвісным абслугоўванні, уключаючы навучанне персаналу, а таксама пастаўляць найноўшую тэхніку, уключаючы камбайны і трактары”.
Афіцыйнаму Мінску цікава ўдзельнічаць у расійскіх тэндэрах, ён гатовы пастаўляць ліфтавае абсталяванне, гарантуючы яго абслугоўванне і рамонт.
Мінскі аўтазавод, сцвярджае Лукашэнка, гатовы і надалей пастаўляць сучасныя аўтобусы “як у газаматорным, так і ў дызельным выкананні”, а таксама электробусы, пажарную і аварыйна-выратавальную тэхніку.
Прадпрыемства “Амкадор” можа паставіць шырокую гаму камунальных, дарожна-будаўнічых ды іншых спецыяльных машын.
У галіне жывёлагадоўлі Лукашэнка прапанаваў “аб’яднаць кампетэнцыі як па экспарце абсталявання для жывёлагадоўчых і малочнатаварных ферм, так і па навуковым суправаджэнні жывёлагадоўлі, пастаўках элітных парод жывёлы, а таксама па распрацоўках камбікармоў”. “Нашу кампанію БНБК (Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. — “Позірк”.) вы добра ведаеце, дзе вы можаце замовіць і купляць самыя сучасныя і эфектыўныя камбікармы”, — заявіў ён.
У Беларусі, сцвярджае Лукашэнка, “добрыя кампетэнцыі” ў беспілотных сістэмах грамадзянскага прызначэння (лятучыя апараты для патрэбаў сельскай гаспадаркі, сістэмы адукацыі, прыродаахоўнай дзейнасці).
Бакі, лічыць ён, могуць атрымаць карысць ад супрацы ў сферы сартавання і перапрацоўкі цвёрдых бытавых адкідаў.
Нараўне з традыцыйнымі эканамічнымі кірункамі Лукашэнка прапанаваў “надаваць больш увагі супрацы ў гуманітарнай сферы — як у адукацыі і спорце, так і ў новых галінах”.
Беларусь, падкрэсліў ён, зацікаўленая ў развіцці турызму з Алтайскім краем, таму што “гэта адзін з найпрыгажэйшых, проста казачных рэгіёнаў Расіі”: “Для актывізацыі паездак, дзелавых і турыстычных, неабходныя добрыя транспартныя зносіны. А дакладней — адкрыццё прамога авіярэйса паміж Мінскам і Барнаулам. Гэта, на мой погляд, таксама актуальная тэма для ўзаемнай прапрацоўкі”.
Намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык на пленарным пасяджэнні Другога беларуска-расійскага турыстычнага кангрэса 17 красавіка ў Мінску заявіў, што сёння Беларусь звязана авіязносінамі з 16 расійскімі рэгіёнамі і “гэтага мала”. Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, якое гэта вывучала пытанне, паведаміла, што пра патрэбнасць авіямаршрутаў у Беларусь заявіла больш як 30 расійскіх рэгіёнаў.
Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя) вывучае цікавасць расійскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў у Гродна.
3 красавіка адкрыліся рэйсы паміж Брэстам і Масквой, 22 сакавіка — паміж Гомелем і Санкт-Пецярбургам, 22 красавіка — паміж Мінскам і Архангельскам, 25 красавіка — паміж Мінскам і Махачкалай, 28 траўня плануецца аднавіць прамыя рэйсы паміж Мінскам і Мурманскам (выконваліся ў траўні — кастрычніку 2023 года, перапыненыя на зімовы перыяд).
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка