З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося больш за сто лясных пажараў

27 траўня, Позірк. З пачатку сакавіка ў Беларусі адбыліся 102 лясныя пажары на плошчы больш за 106 га, паведамляе 27 траўня прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле інфармацыі ведамства, большая частка з іх, 48 лясных пажараў, адбылася ў Брэсцкай вобласці. У Віцебскай вобласці за гэты перыяд ліквідаваны два лясныя пажары. У Мінскай і Гомельскай — па 13, у Магілёўскім рэгіёне адбылося 16 пажараў, у Гродзенскім — 10.
Толькі ў сямі раёнах Беларусі 27 траўня адсутнічае забарона на наведванне лясоў. Як сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, без абмежаванняў наведваць лясы ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць), а таксама ў Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім і свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Таксама не ўведзены забароны на наведванне лясоў у Мінску. У Пінскім раёне Брэсцкай вобласці ўстаноўлены 5 клас пажаранебяспекі.
Паводле аператыўных даных МНС, за мінулыя суткі ліквідаваны чатыры лясныя пажары на агульнай плошчы 0,343 га і 13 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 1,158 га.
22 красавіка міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі заявіў, што колькасць лясных пажараў у 2,5 разы перавысіла леташні ўзровень.
Паводле яго слоў, у 2024 годзе пажаранебяспечная абстаноўка ў першую чаргу “ў лясах і экасістэмах” складваецца дастаткова напружана, аднак “прынятыя меры па маніторынгу сітуацыі, своечасоваму выяўленню ўзгаранняў на ранняй стадыі” дазваляюць “аператыўна іх ліквідаваць”.
“Дзякуючы ў тым ліку выбудаванасці сістэмы мер ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам лясной гаспадаркі, аператыўна ўсе [пажары] ліквідуюцца. Лясгасы і іх пажарна-хімічныя станцыі аператыўна рэагуюць з мінімальным прыцягненнем сіл МНС”, — адзначыў міністр.
1 красавіка прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляла аб выездзе супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы да мяжы з РФ для прыняцця мераў па недапушчэнні “трансгранічнага ляснога пажару”.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


