Еўразійскі эканамічны саюз мае перспектывы пашырэння, лічыць кіраўнік Суда ЕАЭС

29 траўня, Позірк. Пашырэння Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) не выключыў 29 траўня ў Мінску старшыня Суда ЕАЭС Аляксей Дронаў.
“Можа быць, будуць і іншыя дзяржавы, якія захочуць удзельнічаць у Саюзнай дзяржаве, але, наколькі я ведаю, пакуль гэтае пытанне ў практычнай плоскасці не стаіць, — цытуе яго ТАСС. — А вось ЕАЭС, мне падаецца, мае вельмі сур’ёзныя перспектывы для далейшага развіцця, інстытуцыйнага развіцця, і я не выключаю пашырэння кола дзяржаў-удзельніц”.
Паводле яго слоў, падпісанне 10 гадоў таму дагавора аб ЕАЭС “азнаменавала пераход да новага этапу развіцця еўразійскай інтэграцыі”. Пры гэтым сам дакумент увабраў у сябе тыя “шматлікія напрацоўкі”, што “былі дасягнутыя на папярэдніх этапах”.
Дронаў падкрэсліў, што сам дагавор за гэтыя гады “зведаў шэраг змяненняў”, і ён “будзе развівацца і далей у адпаведнасці з патрабаваннямі часу”.
“Саюзная дзяржава цэментуе ядро еўразійскай інтэграцыі, — лічыць старшыня суда. — Натуральна, дзейнасць ЕАЭС знаходзіцца ў поле зроку органаў СД. Многія з мэт і задач СД і ЕАЭС практычна ідэнтычныя, перасякаюцца”.
Дзень ЕАЭС заснаваны распараджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 траўня 2022 года і адзначаецца штогод 29 траўня. У гэты дзень у 2014 годзе кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі Дагавор аб ЕАЭС, які набыў моц 1 студзеня 2015 года.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы з гэтай нагоды 29 траўня прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, прэзідэнтаў Касым-Жамарта Такаева (Казахстан), Садыра Жапарава (Кыргызстана) і Уладзіміра Пуціна (РФ), адзначыў, што за 10 гадоў свайго існавання ЕАЭС “пераканаўча даказаў запатрабаванасць”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
У Беларусі самае нізкае ў ЕАЭС пакрыццё знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі — ЕЭК
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка