У Брэсце працягваецца суд над памерлым у красавіку палітвязнем Кулінічам

30 траўня, Позірк. Суд Маскоўскага раёна Брэста працягвае разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да памерлага 9 красавіка 51-гадовага падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча, вынікае з раскладу пасяджэнняў на партале электроннага судаводства.
Працэс вядзе суддзя Марына Скалковіч, мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
Кулініч памёр у следчым ізалятары № 7 Брэста. У заключэнні аб смерці яе прычынай названая ішэмічная хвароба сэрца.
Яго затрымалі 29 лютага ў Брэсце, першае пасяджэнне па справе было прызначанае на 16 красавіка.
Кулініч нарадзіўся ў Маладзечна (Мінская вобласць) 11 красавіка 1972 года. Былы вайсковец, служыў у 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе. У апошні час быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дадаткамі.
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем пасмяротна.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў.
20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы памёр 63-гадовы журналіст і грамадскі актывіст, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, які меў інваліднасць другой групы і праблемы з сэрцам. У бальніцу яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2, дзе ён адбываў пакаранне. Да гэтага ўтрымліваўся ў магілёўскай калоніі № 15.
У студзені гэтага года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў лякарню з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй фіксуецца рэкордная за апошнія паўтара года актыўнасць нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНапярэдадні моцных замаразкаў у Брагіне зафіксаваны рэкорд цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка