З пачатку года ў Беларусь прыбыло больш за 50 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
31 траўня, Позірк. За пяць месяцаў 2024 года ў Беларусь уехала 50.099 грамадзян Украіны, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. З 6:00 24 траўня па 6:00 31-га іх колькасць павялічылася на 3.457 (тыднем раней — 3.854).
Большасць грамадзян Украіны, якія прыбылі сёлета, накіравалася транзітам праз Польшчу — 39.209 (2.850 за справаздачны тыдзень, 3.256 тыднем раней). Праз Літву прыбыло 10.250 грамадзян (540, 548), Латвію — 616 (67, 48), непасрэдна з Украіны (афіцыйна мяжа закрытая) — 24 (0, 2).
Усяго з 24 лютага 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабную вайну, у Беларусь прыбыў 196.591 грамадзянін Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.942, транзітам праз Польшчу — 136.997, Літву — 38.500, Латвію — 5.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, трэба казаць пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка