У Беларусі вырасла колькасць выпадкаў пазбаўлення бацькоўскіх правоў

31 траўня, Позірк. За 2023 год у Беларусі бацькоўскіх правоў пазбавілі 2.776 чалавек, у тым ліку 1.062 жанчыны (38,3%) і 1.714 мужчын (61,7%), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
Для параўнання: у 2022 годзе гэтай меры падвергнулі 2.705 чалавек. Такім чынам, за год колькасць грамадзян, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, вырасла на 2,6%.
Летась суды вынеслі рашэнні па 2.576 справах аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, задаволеныя патрабаванні па 2.312. Разглядаліся справы ў дачыненні да 595 маці (з іх выхоўвалі дзяцей у адзіночку — 192) і 1.225 бацькоў.
У 467 выпадках суды пазбавілі адпаведных правоў адразу абодвух бацькаў.
Адносна аднаго дзіцяці разгледжана 1.547 спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, двух — 488, трох — 161, чатырох — 51, пяці і больш — 40.
Колькасць дзяцей, чые бацькі пазбаўлены гэтых правоў, у 2023 годзе склала 3.427 (ва ўзросце да года ўключна — 221, ад 2 да 3 гадоў — 281, ад 4 да 6 гадоў — 610, ад 7 да 10 гадоў — 977, ад 11 да 14 гадоў — 796, ад 15 да 17 гадоў — 542).
За мінулы год суды разгледзелі 199 спраў аб аднаўленні ў бацькоўскіх правах, станоўчае рашэнне было прынята па 88 з іх. Права выхоўваць дзіця вярнулі 97 асобам (у 2022-м — 118).
Сярод іншых у 2023 годзе бацькоўскіх правоў пазбавілі сям’ю Таратутаў са Слуцка (Мінская вобласць), прызнаных вінаватымі ў забойстве ўласнага дзіцяці. Бацькі сістэматычна яго катавалі, але сям’я не была прызнанай той, якая знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Аляксандру Таратуту вынеслі смяротны прысуд, маці Анастасія Таратута прыгавораная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з’яўляецца адным са спосабаў ціску на жанчын, якія пераследуюцца з палітычных матываў, заявіла на першым Кангрэсе па беларускіх палітвязнях 23 траўня ў Празе заснавальніца праваабарончай ініцыятывы “Палітвязынка” Яўгенія Долгая.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаНовая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗацверджаныя прагнозныя паказчыкі на 2026 год: рост ВУП на 2,8%, інфляцыя не больш за 7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



