Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Гомелі выпала з акна студэнтка з Туркменістана

3 чэрвеня, Позірк. Увечары 2 чэрвеня з акна інтэрната Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта выпала дзяўчына, паведаміла суполка “ЧП Гомель | Новости Гомельской области” са спасылкай на відавочцаў, адзін з якіх пацвердзіў словы фатаздымкам з месца здарэння.
Паведамляецца, што дзяўчына памерла ад атрыманых пры падзенні траўм. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулая была студэнткай з Туркменістана.
Варта адзначыць, што ні адміністрацыя вышэйшай навучальнай установы, ані следчыя органы пра здарэнне пакуль не паведамлялі.
“Беларусь з’яўляецца вельмі прывабным кірункам для туркменскіх студэнтаў, — заявіў 24 траўня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках перагавораў з прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым. — Цяпер некалькі тысяч туркменскіх студэнтаў праходзяць навучанне ў беларускіх ВНУ па самых запатрабаваных спецыяльнасцях медыцынскага, інжынернага, інфармацыйнага профілю”.
Ён не выключыў, што ў наступным навучальным годзе іх колькасць будзе яшчэ большая. “Я запэўніў прэзідэнта Туркменістана, што мы гарантуем атрыманне туркменскімі студэнтамі найвышэйшай падрыхтоўкі і тых навыкаў, якія яны змогуць з поспехам выкарыстоўваць на сваёй радзіме”, — сказаў чыноўнік.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка