Мінабароны анансуе на парадзе 3 ліпеня новую тэхніку

5 чэрвеня, Позірк. Падчас ваеннага парада 3 ліпеня будуць прадэманстраваны “толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі”, паведамляе Міністэрства абароны 5 чэрвеня.
“Перспектыўныя ўзоры” ўзбраення і тэхнікі прадэманструе Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт.
Адзначаецца, што ў складзе разлікаў “салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры, адабраныя на конкурснай аснове”.
Удзельнікі парада трэніруюцца тройчы на тыдзень: пешая калона — на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона — на аэрадроме Ліпкі (Мінская вобласць).
Генеральныя трэніроўкі парада запланаваны на 29 чэрвеня і 1 ліпеня, гаворыцца ў рэлізе.
Раней Мінабароны паведамляла, што ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы “Іскандэр-М”, а таксама больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята было перанесенае на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


