У беларускага “БТА Банка” змяніўся ўласнік

5 чэрвеня, Позірк. ЗАТ “БТА Банк” (Беларусь) паведаміла аб закрыцці здзелкі па набыцці 99,93% акцый банка кампаніяй ТАА SNRG Capital Eurasia (Казахстан).
Раней гэты пакет належаў АТ “БТА Банк” (Казахстан).
ТАА SNRG Capital Eurasia належыць казахстанскаму бізнесмену Султану Марэнаву і ўваходзіць у групу яго кампаній SNRG Capital Pte Ltd (Сінгапур), якая кіруе партфелем прамых інвестыцый і працуе ў галіне лічбавага банкінгу, фінансавых і інфармацыйных тэхналогій, бізнес-кансалтынгу і кіравання праектамі.
Група кампаній, якую ўзначальвае Марэнаў, сёння працуе на рынках Паўднёва-Усходняй Азіі, уключаючы Сінгапур, Інданезію, М’янму, В’етнам, Філіпіны, а таксама ў іншых краінах еўразійскага рэгіёну.
Марэнаў, як сцвярджаецца, “добра знаёмы з беларускім рынкам”, паколькі з 2005 па 2015 гады займаў пасаду старшыні праўлення ЗАТ “БТА Банк”.
З 2015 года Марэнаў праз SNRG Capital Pte Ltd валодаў доляй і займаў пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара (CEO) у інвестыцыйна-фінансавай групе Hayman Capital Pte Ltd са штаб-кватэрай у Сінгапуры, а таксама з’яўляўся старшынёй Савета дырэктараў у Hayman Microfinance (М’янма), Hayman Finance Indonesia (Інданезія), Microtech DFS Vietnam (В’етнам).
Паводле даных фінансава-крэдытнай установы, за апошнія пяць гадоў актывы банка і крэдытны партфель “працягвалі расці памяркоўнымі тэмпамі”. У асноўным кліентамі банка з’яўляюцца кампаніі малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама фізічныя асобы.
“Мы плануем узмацніць кіроўную каманду і сфакусавацца на патрэбах нашых кліентаў, якія растуць, а таксама прапанаваць выгадныя ўмовы для фізічных асоб, МСБ і для тых, хто вядзе актыўную знешнеэканамічную дзейнасць. Разумеючы, што сёння запатрабаваны бясшвовыя лічбавыя сэрвісы, мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб іх палепшыць”, — цытуе Марэнава прэс-служба банка.
Анансавана таксама змяненне назвы банка.
Паводле дадзеных бухгалтарскага балансу банка, на 31 сакавіка яго актывы складалі 499 млн 169 тыс. рублёў (на 1 студзеня — 461 млн 750 тыс.; +8,1%). Прыбытак па выніках першага квартала 2024 года склаў 2 млн 227 тыс. рублёў (за аналагічны перыяд 2023-га — 673 тыс.; рост у 3,3 разы).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку 2025 года знізіўся на 3,6%, з пачатку года — на 13,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС ліквідуе яшчэ адзін буйны лясны пажар — каля мяжы з УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка