“Аэрафлот” гэтым летам пачне выконваць рэйсы паміж Уладзівастокам і Мінскам з перасадкай у Маскве

6 чэрвеня, Позірк. Самалёты расійскай авіякампаніі “Аэрафлот” гэтым летам пачнуць лётаць паміж Уладзівастокам і Мінскам з перасадкай у Маскве, паведаміў губернатар Прыморскага краю РФ Алег Кажамяка 6 чэрвеня на канферэнцыі “Саюзная дзяржава: 25 гадоў інтэграцыі — вынікі і новыя задачы” ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
“Нарошчваем турыстычныя адносіны. <…> Прашу Рэспубліку Беларусь таксама падтрымаць гэтыя рашэнні”, — цытуе Кажамяку ТАСС.
Паводле яго слоў, тавараабарот паміж Прыморскім краем і Беларуссю вырас з 800 млн расійскіх рублёў (12,3 млн долараў) у 2019 годзе да сённяшніх 22 млрд (каля 248 млн долараў).
Варта адзначыць, што на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 29 верасня 2023 года быў анансаваны прамы авіярэйс Мінск — Уладзівасток.
Пасля той сустрэчы амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты падкрэсліў, што гэты маршрут мае “палітычнае значэнне ў рамках адзінай Айчыны — ад Брэста да Уладзівастока”. Ён заявіў, што ў рамках групы павінна была быць вызначана фінансава-эканамічная мадэль арганізацыі такога рэйсу.
“Зразумела, што федэральныя субсідыі Расійскай Федэрацыі [авіяперавозчыкам] дзейнічаюць толькі на тэрыторыі Расіі і не могуць распаўсюджвацца на Беларусь. Але, улічваючы эксклюзіўнасць такой прапановы, яе пэўную нестандартнасць <…>, гэтае пытанне мае першараднае значэнне”, — лічыць дыпламат.
17 красавіка намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык на Другім беларуска-расііскім турыстычным кангрэсе ў Мінску заявіў, што Беларусь звязаная авіязносінамі з 16 расійскімі рэгіёнамі і “гэтага мала”. Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, якое гэтае вывучала пытанне, паведаміла, што аб патрэбнасці авіямаршрутаў у Беларусь заявіла больш за 30 расійскіх рэгіёнаў.
Адзначалася, што Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя) вывучае цікавасць расійскіх авіякампаній да арганізацыі рэйсаў у Гродна.
1 чэрвеня адбыўся першы рэйс расійскай кампаніі Red Wings з Ульянаўска ў Мінск і распачаты палёты паміж Валгаградам і Мінскам. Чартарныя рэйсы па гэтым маршруце будуць выконвацца летам авіякампаніяй “Белавія”.
28 траўня красавіка пачаліся рэйсы паміж Мінскам і Мурманскам (выконваліся ў траўні — кастрычніку 2023 года, перарываліся на зімовы перыяд), 25 красавіка — паміж Мінскам і Махачкалай, 22 красавіка — паміж Мінскам і Архангельскам, 3 красавіка — паміж Брэстам і Масквой, 22 сакавіка — паміж Гомелем і Санкт-Пецярбургам.
27 траўня на сустрэчы з губернатарам Алтайскага краю РФ Віктарам Таменкам Лукашэнка прапанаваў арганізаваць авіярэйс паміж Мінскам і Барнаулам.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


