Ціханоўская ў шосты раз наведае ЗША

9 чэрвеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская 11–13 чэрвеня наведае Вашынгтон, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, запланаваны сустрэчы “з высокімі прадстаўнікамі” Белага дома, у Дзяржаўным дэпартаменце, з ганаровым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі, у абедзвюх палатах Кангрэса, са спікерамі і СМІ.
Таксама пройдуць перамовы з дарадцам віцэ-прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Філам Горданам, памочнікам адміністратара USAID Эрын Элізабэт Макі, у Хельсінкскім камітэце ЗША — па пытанні палітвязняў у Беларусі.
28 ліпеня 2021 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
У верасні 2022 года дэмлідэр выступіла на мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
У сакавіку 2023 года беларускі дэмакратычны лідар наведала Злучаныя Штаты на запрашэнне Кангрэса.
12 ліпеня мінулага года Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам у Вільнюсе.
Праект абноўленага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі апублікаваны 7 чэрвеня. У дакуменце, які будзе разгледжаны ў абедзвюх палатах амерыканскага парламента, змяшчаецца шэраг палажэнняў аб сітуацыі ў Беларусі і дадзена ацэнка падзей у краіне да і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 


