Пасля скасавання роўмінгу мабільная сувязь паміж Беларуссю і РФ не будзе безлімітнай — амбасадар Круты

11 чэрвеня, Позірк. Пасля скасавання роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй тарыфы мабільнай сувязі не будуць безлімітнымі, заявіў амбасадар у РФ Дзмітрый Круты 10 чэрвеня па выніках пасяджэння групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
“Таму што гэта высокая нагрузка на аператараў”, — цытуе дыпламата беларуская амбасада. Паводле слоў Крутога, лімітаваць тарыфы — “прамежкавае рашэнне ГВУ”.
Амбасадар паведаміў, што “пакуль прайшоў толькі першы этап” вырашэння пытання з роўмінгам — была скасаваная плата за ўваходныя званкі. Разам з тым, падкрэсліў ён, грамадзяне “сутыкаюцца з праблемай дарагоўлі выходных званкоў і інтэрнэт-трафіку, таму што ўсе карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, мэсэнджарамі і навігатарамі”.
“Як высветлілі нашыя аператары, гэта тры асноўныя функцыі, на якія выдаткуецца трафік. Улічваючы, што маецца пратакол бяспекі паміж нашымі краінамі, ён асобна адпрацоўваецца зараз спецыялізаванымі структурамі. Маецца і эканамічнае пытанне непасрэдна саміх тарыфаў”, — сказаў Круты.
Спаслаўшыся на даныя Міжнароднага саюза электрасувязі за 2023 год, ён адзначыў, што ў сярэднім жыхары планеты ў роўмінгу карыстаюцца “тарыфамі, якія не перавышаюць 300 хвілін выходных званкоў і 20–25 гігабайтаў трафіку на месяц”. “Вось прыкладна гэтую формулу мы паклалі ў сённяшняе рашэнне і даручылі нашым рэгулятарам палічыць фінансава-эканамічную мадэль”, — адзначыў дыпламат.
Пра тое, што пытанне зніжэння цаны або скасавання роўмінгу на перадачу даных у мабільных сетках Беларусі і РФ можа быць вырашанае “найбліжэйшым часам”, паведаміў 7 чэрвеня на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
“Справа найперш за адказам беларускіх аператараў, расійскія аператары частку свайго шляху ўжо заўважна прайшлі. Перакананы ў тым, што напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, як і Вышэйшага дзяржсавета ў лістападзе — снежні, мы пачуем ад аператараў, якія забяспечваюць нашу сувязь, інтэрнэт-трафік, што пытанне вырашанае. Веру, што так будзе”, — сказаў ён.
Паводле слоў Мезенцава, за апошні час расійскія і беларускія аператары “змаглі прыйсці да зніжэння цаны хвіліны размовы па розных фарматах тарыфу ў 26 разоў”.
Рэзалюцыя Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пра скасаванне роўмінгу была прынятая 30 чэрвеня 2017 года. Пытанне ўзаемнага скасавання роўмінгу абмяркоўвалася больш за восем гадоў.
Летась расійскі бок паведамляў пра намер краін скасаваць роўмінг з 1 красавіка, але ў той дзень была скасаваная толькі аплата ўваходных званкоў.
9 лістапада 2023 года на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька назваў “нікчэмным насамрэч пытаннем” скасаванне роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.
“Інтэграцыя ў нас ідзе імкліва, вельмі магутна, [роўмінг] скасуецца з часам, — сказаў Давыдзька. — Але пакуль неабходна гэтыя вось капеечкі неяк плаціць. Гэта неістотна і па вялікім рахунку не ўплывае ні на якія бюджэты вяшчальных кампаній, ані на бюджэты асобнага чалавека”.
Пра планаванае скасаванне роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 траўня пасля перагавораў у Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

