Міністр адукацыі: Патрыятычнае выхаванне пачынаецца ў дзіцячым садку

16 чэрвеня, Позірк. Праца па “патрыятычным, грамадзянскім выхаванні” ў Беларусі “сёння пачынаецца ў дзіцячым садку”, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала АНТ 16 чэрвеня.
“Мы расказваем, у якой краіне жывуць нашы самыя маленькія выхаванцы, чым яны могуць ганарыцца, якія дзяржаўныя сімвалы ёсць у нашай краіны”, — сказаў кіраўнік ведамства.
Паводле яго сцвярджэння, беларуская моладзь “хоча, каб з ёй размаўлялі і даносілі тую праўду і рэальны парадак дня, які існуе”.
“Мы абавязаны гэта рабіць. Бо калі мы сёння не будзем змагацца за розум нашых маладых людзей, абавязкова нехта прыйдзе і будзе змагацца за іх”, — лічыць міністр.
1 верасня 2023 года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце, прысвечаным пачатку новага навучальнага года, крытычна ацаніла цяперашнюю сістэму адукацыі: “Бясконцая папяровая цяганіна, ідэалагічны ціск, састарэлыя метады <…>, закрыццё ліцэяў і прыватных школ — вось сапраўдная рэальнасць”.
Дарадца Ціханоўскай: Ідэалагічны кантроль і прарасійская прапаганда прывядуць да дэградацыі сацыягуманітарных ведаў у Беларусі

- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


