НАК выказаў “здзіўленне” з нагоды складу спартсменаў, дапушчаных да Алімпіяды
17 чэрвеня, Позірк. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі ў заяве на сваім інтэрнэт-партале 17 чэрвеня выказаў “здзіўленне” з нагоды складу спартсменаў, дапушчаных да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
“Неразуменне і абурэнне выклікаюць непразрыстыя падыходы і высновы так званай камісіі [МАК] па праверцы нейтральнага статусу спартсмена для допуску да Гульняў. Па невытлумачальных прычынах не дапушчаныя да ўдзелу тыя атлеты, якія паспяхова прайшлі праверкі, удзельнічалі ў кваліфікацыйных спаборніцтвах і змаглі выйграць ліцэнзіі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што апублікаваныя МАК спісы ўдзельнікаў Алімпіяды не канчатковыя, бо ў іх прадстаўленыя не ўсе віды спорту. Акрамя гэтага, названыя прозвішчы “не зацверджаныя беларускім бокам афіцыйна”.
“НАК Беларусі працягне перамовы з МАК і будзе змагацца індывідуальна за кожнага спартсмена — за яго права выступіць на Гульнях, — адзначаецца ў заяве. — Канчатковае рашэнне аб тым, хто паедзе на Алімпіяду, будзе прынята НАК сумесна з федэрацыямі па відах спорту, а таксама спартсменамі”.
Пры гэтым, удакладнілі ў арганізацыі, “адзін з асноўных аб’ектыўных прынцыпаў: павінны выступаць толькі тыя, хто змог заваяваць ліцэнзію на Гульні ў жорсткіх, абмежаваных і дыскрымінацыйных умовах, якія склаліся ў сусветным спорце на сённяшні дзень”.
15 чэрвеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў аб допуску да Алімпіяды 11 беларускіх спартоўцаў у нейтральным статусе.
Адзначалася, што ўсе яны ўхваленыя нейтральнай групай па праверцы адпаведнасці спартсменаў кваліфікацыйным патрабаванням (AINERP), якую МАК заснаваў у сакавіку гэтага года.
Да спаборніцтваў па шашэйных велагонках дапушчаная Ганна Церах, скачках на батуце — Віялета Бардзілоўская і Іван Літвіновіч, цяжкай атлетыцы — Сюзанна Валадзько і Яўген Ціханцоў, вольнай барацьбе — Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Абубакар Хаслаханаў, Дзмітрый Зарубскі, Віялета Рэбікава, Крысціна Сазыкіна.
МАК падкрэсліў, што спіс не канчатковы. Ён будзе абнаўляцца па меры прыняцця рашэнняў AINERP.
Верагодней за ўсё, у сваёй заяве НАК Беларусі выказвае незадаволенасць складам у барацьбе, у якім не аказалася наймацнейшых і тытулаваных атлетаў, якія раней заваявалі алімпійскія ліцэнзіі.
Сярод дапушчаных да Алімпіяды адсутнічаюць Магамедхабіб Кадымагамедаў, Аляксандр Гуштын, Павел Глінчук, Вераніка Іванова, Ванэса Каладзінская.
Спартыўны партал by.tribuna.com 15 чэрвеня звярнуў увагу на прыналежнасць Глінчук і Івановай да спорткамітэта Мінабароны, Кадымагамедава і Каладзінскай — да спартыўнага таварыства “Дынама”, якое апякуецца МУС. Гуштын у 2019 годзе ўдзельнічаў у Сусветных ваенных гульнях.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведамляў, што на канец траўня беларускія спартоўцы атрымалі не менш за 30 ліцэнзій на ўдзел у АГ-2024.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
З аналагічнымі ўмовамі 8 снежня МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў АГ-2024 у нейтральным статусе.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+