Мінск 13:38

Рознічны тавараабарот за 12 месяцаў вырас на 12,2%

Ілюстратыўнае фота: 1prof.by

18 чэрвеня, Позірк. У студзені — траўні 2024 года рознічны тавараабарот склаў 34,2 млрд рублёў, павялічыўшыся на 12,2% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2023-га, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За чатыры месяцы рост быў 12,1%.

Тавараабарот грамадскага харчавання за гэты перыяд вырас у гадавым выражэнні на 12,4% да 1,8 млрд рублёў (11,4%).

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9% усяго рознічнага тавараабароту, у студзені — траўні склаўся на ўзроўні 32,4 млрд рублёў, што на 13,1% вышэй за аналагічны леташні паказчык (месяц таму было +14,1%).

Аптовы тавараабарот склаў 73,7 млрд рублёў — на 8,3% больш, чым год таму (месяц таму было 7,4%).

Па выніках чатырох месяцаў 2024 года Беларусь з паказчыкам 12,1 працэнта займала другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе па росце абароту рознічнага гандлю пасля Кыргызстана (14,9%). У Расіі рост складаў 9,9%, Арменіі — 6%, Казахстане — 5,2%. У цэлым па ЕАЭС за студзень — красавік абарот рознічнага гандлю павялічыўся на 9,8%.

Падзяліцца: