Коўшык: Постаць Васіля Быкава яднае беларускі народ

19 чэрвеня, Позірк. Народны пісьменнік Васіль Быкаў “быў і застаецца сумленнем беларускай нацыі”, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык 19 чэрвеня з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння літаратара.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба АПК, “і ў часы СССР, і пасля прыходу да ўлады [Аляксандра] Лукашэнкі Быкаў ставіў пад пытанне афіцыйныя наратывы”.
Коўшык падкрэсліла, што Быкаў — “адзін з найвялікшых пісьменнікаў Беларусі і сусветнай літаратуры”, які даўно стаў для беларусаў “сімвалам праўды і чалавечнасці”.
“У яго творах – няпросты чалавечы лёс, маральны выбар, рэаліі вайны, — адзначыла яна. — Сёння мы зусім па-новаму чытаем “Жураўліны крык”, “Альпійскую баладу” і “Знак бяды”. Творы Быкава былі перакладзены на 23 мовы. Мы абіраем чытаць іх па-беларуску. Бо незалежнасць Беларусі і захаванне беларускай мовы мелі для Быкава асаблівае значэнне”.
Прадстаўніца АПК заклікала кожнага суайчынніка “далучыцца сёння да святкавання 100-годдзя пісьменніка”. “Наведайце імпрэзу, зладзьце чытанні, апублікуйце пост. Мы адзіны народ, бо, сярод іншага, нас яднае і постаць Васіля Быкава”, — заявіла яна.
Лішні чалавек. Чаму Васілю Быкаву няма месца ў сённяшняй Беларусі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



