Латушка: Круты — зразумелы для РФ, Алейнік не знайшоў агульнай мовы з Лаўровым
27 чэрвеня, Позірк. Прызначэннем сваім кіраўніком адміністрацыі экс-амбасадара ў РФ Дзмітрыя Крутога Аляксандр Лукашэнка “дае дакладны мэсэдж Крамлю: я прызначаю чалавека, якога вы выдатна ведаеце, таго чалавека, які рабіў усё для таго, каб максімальна інтэграваць Беларусь з Расійскай Федэрацыяй”, заявіў у каментары “Позірку” намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Палітык нагадаў, што Круты “адказваў за распрацоўку, адабрэнне, прыняцце 28 саюзных праграм, якія максімальна садзейнічаў у інкарпараванні ваенна-прамысловага комплексу Беларусі ў ваенна-прамысловы комплекс РФ, забяспечваў вытворчасць таго, што неабходна Расіі для прадаўжэння агрэсіі супраць Украіны”.
Ён, паводле слоў Латушкі, “падтрымлівае агрэсію супраць Украіны, падпісваў цэлы шэраг пагадненняў з акупаванымі РФ рэгіёнамі, ён жа ініцыяваў адкрыццё генеральнага консульства ў Растове-на-Доне”, працу якога плануецца распаўсюдзіць на акупаваныя тэрыторыі.
Каментуючы прызначэнне міністрам замежных спраў былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максіма Рыжанкова, кіраўнік НАУ выказаў меркаванне, што той “будзе спрабаваць наладзіць хоць нейкія найменшыя сувязі, кантакты з Захадам напярэдадні перапрызначэння Лукашэнкі на пасаду, якую ён узурпаваў у 2020 годзе” (маюцца на ўвазе прэзідэнцкія выбары 2025 года, — “Позірк”.).
Рыжанкоў, як адзначыў палітык, мае вялікі дыпламатычны вопыт і раней быў “пастаянным канкурэнтам для [кіраўніка МЗС Уладзіміра] Макея, крытыкаваў яго, спрабаваў уводзіць свае падыходы ў дзейнасць МЗС і хацеў стаць міністрам”.
Намеснік кіраўніка АПК мяркуе, што на пасаду міністра замежных спраў у Беларусі зараз можна прызначыць “каго заўгодна”, але ніхто “не зможа нічога зрабіць да таго часу, пакуль Лукашэнка не спыніць масавыя рэпрэсіі, катаванні ў турмах, не вызваліць палітычных зняволеных, не перастане садзейнічаць агрэсіі Расіі і не спыніць гібрыдную вайну на мяжы з Еўрапейскім саюзам”.
Прызначаючы Рыжанкова, Лукашэнка, як мяркуе Латушка, “не дае сігнал Захаду, хутчэй ён дае сігнал Крамлю і Пуціну: калі што — я буду спрабаваць развіваць адносіны з Захадам”.
Гэта “старая схема для таго, каб атрымаць ізноў больш рэсурсаў і фінансавай падтрымкі для рэжыму”, які, “знаходзіцца ў складанай фінансавай сітуацыі” з-за няўмелага кіравання эканомікай і санкцый, лічыць Латушка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што Рыжанкоў знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЕС, а таксама Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі.
Прызначаючы Наталлю Пяткевіч першым намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі, Лукашэнка выбірае “чалавека старой школы, праверанага, які забяспечваў беспраблемнае перапрызначэнне яго на пасады прэзідэнта ў папярэднія электаральныя перыяды”, сказаў кіраўнік НАУ.
“Гэта асоба антыбеларуская, якая выступае супраць шырокага выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства, падтрымкі беларускай культуры. Будучы міністрам культуры, я не раз наўпрост сутыкаўся з яе агрэсіўным стаўленнем да беларускай культуры”, — адзначыў Латушка.
Асобна, на думку кіраўніка НАУ, заслугоўвае ўвагі сыход у адстаўку з пасады кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка, якога “можна ахарактарызаваць як “міністра фіяска”.
Алейнік, заўважыў Латушка, прабыў на пасадзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства сучаснай Беларусі самы кароткі тэрмін — паўтара года, “не змог зрабіць нічога выразнага ў знешняй палітыцы”.
Адной з прычын сыходу Алейніка ў адстаўку сталі “пастаянныя сігналы з Масквы, незадаволенасць яго працай, млявасцю, няздольнасцю рэалізаваць тыя задачы, якія ставіў Крэмль”, заявіў палітык.
“У яго не склалася добрых стасункаў з [кіраўніком МЗС Расіі] Сяргеем Лаўровым. Такая інфармацыя нам паступала раней. Другая прычына — гэта праблемы з сэрцам”, — адзначыў Латушка.
27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў, прызначыўшы новых міністраў замежных спраў, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, кіраўніка сваёй адміністрацыі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка