Прызначэнне Крутога кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка патлумачыў тым, што ён “не зусім даўно” там ужо працаваў

27 чэрвеня, Позірк. Выбар кандыдатуры Дзмітрыя Крутога на пасаду кіраўніка сваёй адміністрацыі Аляксандр Лукашэнка патлумачыў тым, што чыноўнік “не зусім даўно” там ужо працаваў, “мае досвед” ва ўрадзе і “вельмі добра валодае пытаннямі” ўзаемадзеяння паміж двума дзяржструктурамі.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, Круты пры гэтым застанецца адказным за “рэалізацыю дамоўленасцяў па Расійскай Федэрацыі”.
“Вы як ніхто іншы ведаеце гэтыя праблемы. Акумулюйце іх у сябе, як гэта робіць [першы віцэ-прэм’ер Мікалай] Снапкоў па Кітаю. Два нашыя асноўныя партнёры — Расія і Кітайская Народная Рэспубліка. Тут павінен быць адказны і мэтанакіраваны падыход па выкананні нашых абавязацельстваў і развіцці нашых адносін. Гэта пакуль за вамі застаецца. Калі адчуеце, што гэты кантроль не павінен быць, вы мне скажаце”, — адзначыў Лукашэнка.
Праца на расійскім кірунку, падкрэсліў ён, не азначае, што Крутому “неабходна падмяняць новага амбасадара”.
“Вы чалавек карэктны, я гэта ведаю. У не свае пытанні вы не палезеце. Але будзьце акуратныя і карэктныя ў стасунках з новым паслом. Ён павінен займацца пытаннямі, вы падказваеце, а дзесьці і падштурхоўваеце, кантралюючы тыя ці іншыя працэсы”, — сказаў Лукашэнка.
Але “першарадная ўвага”, дадаў ён, — “Адміністрацыя прэзідэнта”.
43-гадовы Круты прызначаны кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі 27 чэрвеня. З 1 жніўня 2022 года ён кіраваў амбасадай Беларусі ў РФ.
З чэрвеня 2020 года і да пераходу на дыпламатычную службу чыноўнік працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Новым кіраўніком дыпмісіі Беларусі ў РФ прызначаны Аляксандр Рагожнік. З кастрычніка 2022 года ён займаў пасаду міністра прамысловасці.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


