Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

3 ліпеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 8 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі ўзятыя пад варту паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса — Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Ілля Гумбар; паводле арт. 3612 — Ірына Клязовіч; паводле арт. 3611 і ч. 2 арт. 3613 — Жанна Дашкевіч; за “падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці” пасля звязанай з дапамогай палітвязням хвалі затрыманняў — Марына Гацура; асуджаны паводле ч. 2. арт. 3613 Віктар Нікіфараў (5 гадоў пазбаўлення волі).
Праваабаронцы падкрэслілі, што ў 2021 годзе крымінальнае заканадаўства было “істотна пастрожана і дапоўнена новымі складамі злачынстваў”, якія выкарыстоўваюцца “выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій”.
“МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і палітыцы, якую яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ, — гаворыцца ў заяве. — Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў”.
Аўтары дакумента заклікалі ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН і Lawtrend.
На вечар 3 ліпеня ў Беларусі 1.415 чалавек, якіх праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі. У рэальнасці грамадзян, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Даведка “Позірку”:
- арт. 3611 КК — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 КК — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3613 КК — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
- ст. 3614 КК — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


