Стратэгія падтрымкі беларускага грамадства абмеркавана ў МЗС Польшчы
4 ліпеня, Позірк. Стратэгію падтрымкі беларускага грамадства абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка на сустрэчы з намесніцай міністра замежных спраў Польшчы Ганнай Радван-Рёрэншэф 3 ліпеня.
Таксама, як адзначае прэс-служба АПК, бакі разгледзелі “магчымасці супольнага супрацьдзеяння дэзінфармацыі Расіі і рэжыма Лукашэнкі ў адносінах да Польшчы і да беларускага грамадства ў Беларусі і абмеркавалі падтрымку незалежных медыя”.
Паводле АПК, Радван-Рёрэншэф падкрэсліла, што міністэрства і надалей будзе падтрымліваць тэлеканал “Белсат”, які знаходзіцца ў структуры дзяржаўнага тэлебачання Польшчы.
Бакі абмеркавалі магчымасць правядзення прававых кансультацый “па тэматыцы адказнасці рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку міжнароднай, за злачынствы, якія ён здзяйсняе супраць беларускага народа і ў сувязі з дэпартацыяй украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь”; сітуацыю на польска-беларускай мяжы і перспектывы яе развіцця.
Латушка акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўзмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі шляхам закрыцця гандлёвых памежных пераходаў і разам з тым захаванне памежных пераходаў для руху людзей.
Намеснік кіраўніка Кабінета адзначыў, што “закрыццё памежных гандлёвых пераходаў можа стаць вырашальным фактарам для спынення нелегальнай міграцыі і вызвалення палітвязняў у Беларусі, а захаванне памежных пераходаў для грамадзян будзе спрыяць таму, каб Беларусь не пераўтварылася ў Паўночную Карэю”.
“Мы размаўлялі пра тактыку і стратэгію. Стратэгія павінна быць у падтрымцы беларускага грамадства — больш віз, спраўнае функцыянаванне памежных пераходаў, падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі”, — сказаў Латушка, каментуючы сустрэчу (паводле відэа ў яго тэлеграм-канале).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка