КР заклікала аб’яднаць намаганні для вызвалення беларускіх палітвязняў
6 ліпеня, Позірк. З заклікам да “аб’яднання і ўзгаднення намаганняў усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў па пашырэнні гуманітарнага кірунку вызвалення палітвязняў” выступіла Каардынацыйная рада (КР).
Палітычная структура прыняла адпаведную заяву з нагоды вызвалення ў Беларусі пяці ўкраінскіх грамадзян, а таксама датэрміноваму выхаду на волю шэрагу беларускіх палітвязняў.
У дакуменце адзначана, што КР прытрымліваецца “прынцыпаў абароны правоў чалавека” і лічыць жыццё і свабоду грамадзян “галоўнымі каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства”.
Згодна з заявай, Каардынацыйная рада “вітае і падтрымлівае намаганні міжнародных партнёраў, праваабарончых арганізацый, усіх дэмакратычных сіл Беларусі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, скіраваныя на пошук і выкарыстанне ўсяго спектру эфектыўных механізмаў па вызваленні беларускіх палітвязняў”.
“Звяртаем увагу, што ў турмах Беларусі працягвае заставацца больш за 1.400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зняволеных. А рэальная колькасць нявінна асуджаных з палітычных матываў да адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі перавышае 5.000 чалавек”, — гаворыцца ў заяве.
КР падкрэсліла, што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя і рэабілітаваныя.
Увечары 28 чэрвеня Уладзімір Зяленскі і кіраўнік яго офіса Андрэй Ярмак паведамілі, што Украіне ўдалося сярод іншых вызваліць пяць суайчыннікаў, “якія былі захопленыя ў Беларусі і пазбаўленыя волі”. Гаворка ішла пра Паўла Купрыенку, Наталлю Захаранка і Кацярыну Бруханаву (былі прызнаныя палітвязнямі), а таксама Мікалая Швеца і Людмілу Ганчарэнка (адпаведнага статусу не мелі, але згадваліся ў кантэксце спраў палітычна матываванага характару).
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. На наступны дзень на волю выйшаў шэраг палітзняволеных, сярод якіх палітык Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне. На 5 ліпеня праваабаронцы змаглі спраўдзіць вызваленне 18 палітзняволеных (жанчыны — 4, мужчыны — 14).
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка