Дэлегацыя Пензенскай вобласці наведала ў Магілёве падсанкцыйнае прадпрыемства

7 ліпеня, Позірк. Рабочую паездку ў Беларусь здзейсніла дэлегацыя Пензенскай вобласці на чале з віцэ-губернатарам Сяргеем Фёдаравым, паведамляе прэс-служба ўрада гэтага рэгіёна Расіі.
Заяўляецца, што пензенскія чыноўнікі наведалі фестываль “Купалле. Александрыя збірае сяброў” у Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), а таксама прамысловае прадпрыемства “Тэхналіт”.
Адзначаецца, што Пензенская і Магілёўская вобласці маюць пагадненне аб супрацоўніцтве.
У чэрвені губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка наведваў Віцебск, дзе прымаў удзел у XI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
31 сакавіка 2022 года на сустрэчы з Мельнічэнкам Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці ствараць сумесныя прадпрыемствы.
“Мы з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што там, дзе ў нас вышэй кампетэнцыі, калі ласка, скарыстаемся ўсім неабходным, — сказаў Лукашэнка. — Там, дзе ў Расіі ёсць прасунутыя тэхналогіі, мы павінны скарыстацца. Але трэба ствараць сумесныя прадпрыемствы. Тады не будзе балбатні пра нейкую адзіную дзяржаву, адзіную валюту і іншым”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Пензенская вобласць займае “асаблівае месца” ва ўзаемаадносінах Беларусі з расійскімі рэгіёнамі. Ключавымі для беларускага боку, сказаў ён, з’яўляюцца гандаль і інвестыцыі, але “нельга выключаць і іншых кірункаў”.
Прадпрыемства “Тэхналіт”, размешчанае ў Магілёве, выпускае камплектуючыя і запасныя часткі да аўтатрактарнай, дарожнай, чыгуначнай, сельскагаспадарчай, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі.
З 12 чэрвеня прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, уведзенымі ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. У дачыненні да “Тэхналіту” санкцыі ўжытыя праз супрацоўніцтва з 81-м Бранятанкавым рамонтным заводам, які знаходзіцца ў расійскім Армавіры (Краснадарскі край).

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка