У Беларусі патануў чарговы падлетак

12 ліпеня, Позірк. Аб патанулым 11 ліпеня ў рацэ Бярэзіна падлетку паведамляецца ў аператыўнай сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Цела дзяўчынкі 2008 года нараджэння знойдзена ў Барысаве (Мінская вобласць).
Адзначаецца, што смерць пацярпелай канстатаваная брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.
МНС паведамляе пра гібель на вадзе двух чалавек за мінулыя аператыўныя суткі (з 06:00 да 06.00).
У Брэсце на вул. Дальняй знойдзена цела жанчыны 1977 г.н., яна патанула ў меліярацыйным канале.
Значны рост гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у тым ліку ў выніку ўтаплення канстатавала 5 ліпеня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч.
З пачатку года ў краіне патанула 14 дзяцей, у тым ліку 9 — у чэрвені. Гэта адбылося “ў тым ліку праз недагляд дарослых, якія не пракантралявалі належным чынам, дзе знаходзяцца іх дзеці, ці бяспечна праводзяць свой вольны час”, сказала прадстаўніца нагляднага органа, падкрэсліўшы, што “фактычна ўсе патанулыя на вадаёмах непаўналетнія былі пакінутыя без нагляду бацькоў”.
Паводле звестак ТРВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м.непаўналетніх загінула на вадзе 21 (годам раней — 25; -16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
На фоне частых паведамленняў аб гібелі людзей на вадзе ўлады Мінска анансавалі прымяненне БПЛА для кантролю пляжаў



- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
