Генпракуратура: З пачатку года ў Беларусі патанула 14 дзяцей

5 ліпеня, Позірк. Істотны рост гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у тым ліку ў выніку ўтаплення канстатавала 5 ліпеня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч.
Паводле яе слоў, ад пачатку года ў краіне патанула 14 дзяцей, у тым ліку 9 — у чэрвені. Гэта адбылося “у тым ліку праз недагляд дарослых, якія не пракантралявалі належным чынам, дзе знаходзяцца іх дзеці, ці бяспечна бавяць свой вольны час”, сказала прадстаўніца нагляднага органа, падкрэсліўшы, што “фактычна ўсе патанулыя на вадаёмах непаўналетнія былі пакінутыя без нагляду бацькоў”.
“У спякотны перыяд дзеці тонуць практычна штодня, — адзначыла Фіневіч. — Толькі за мінулыя выходныя ў рэспубліцы не стала трох дзяцей. Адзін з іх — аднагадовы хлопчык, пакінуты літаральна на імгненне без увагі маці. Ён патануў у басейне ў двары дома”.
“Ліпень таксама пачаўся з сумных навін. Чатырохгадовая дзяўчынка, якая самастойна сышла з дваровай тэрыторыі, патанула ў штучным вадаёме ў Камянецкім раёне [Брэсцкай вобласці]”, — дадала яна.
Прадстаўніца Генпракуратуры заклікала дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду. “Нават кароткачасовае аслабленне ўвагі можа каштаваць дзіцяці жыцця. Просьба да ўсіх бацькоў, рэгулярна нагадвайце дзецям пра важнасць выконваць правілы бяспечных паводзінаў на вадзе, купацца толькі ў вызначаных месцах, падаваць ім толькі станоўчы прыклад”, — падсумавала Фіневіч.
Раней Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД) паведаміла, што за першае паўгоддзе ў краіне патанула 164 чалавекі, у тым ліку 12 непаўналетніх. Выратавана 100 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей.
Паводле даных АСВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 (годам раней — 25; -16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулшых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзіліся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

