Мінск 11:57

Ціханоўская запрасіла ўсіх членаў КР на канферэнцыю “Новая Беларусь”

Святлана Ціханоўская і Станіслава Гліннік
Фота: прэс-служба Ціханоўскай

12 ліпеня, Позірк. Далучыцца да працы канферэнцыі “Новая Беларусь” запрасіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ўсіх членаў трэцяга складу Каардынацыйнай рады (КР).

Пра гэта дэмлідар заявіла, віншуючы ў сваім тэлеграм-канале Анжаліку Мельнікаву і Станіславу Гліннік з абраннем на пасады спікера і віцэ-спікера КР.

Назваўшы КР “важнай складовай часткай дэмакратычных сіл Беларусі, прадстаўнічым органам грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацый”, Ціханоўская выказала надзею, што “праца новых спікераў будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай рады”.

Палітык таксама ахарактарызавала КР як платформу, на якой “палітыкі і актывісты могуць абмяркоўваць і знаходзіць рашэнні па важных для беларусаў пытаннях: вызваленне палітвязняў, дапамога беларусам унутры краіны і за мяжой, прыцягненне рэжыму да адказнасці, распрацоўка рэформаў і бачання новай Беларусі”.

“Мне б хацелася, каб Каардынацыйная рада адказвала на запыты беларускага грамадства, прадстаўляла і абараняла яго інтарэсы, каб меркаванні кожнага і кожнай былі ўлічаныя і пачутыя”, — адзначыла Ціханоўская.

Канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 3–4 жніўня ў Вільнюсе.

Аб абранні прадстаўніцы спісу “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” Мельнікавай і Гліннік са спісу “Еўрапейскі выбар” на пасады спікера і віцэ-спікера КР стала вядома 11 ліпеня. Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове.

Прадстаўлена папярэдняя праграма жнівеньскай канферэнцыі "Новая Беларусь"

6 ліпеня, Позірк. Папярэдняя праграма III канферэнцыі "Новая Беларусь", якая пройдзе 3–4 жніўня ў Вільнюсе, апублікаваная на сайце дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. На першы дзень форума запланавана чатыры панэлі. На пачатковай абмеркаваць пагрозу суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці; "выбары-2025" і тое, "як не …
Падзяліцца: