Прадстаўлена папярэдняя праграма жнівеньскай канферэнцыі “Новая Беларусь”
6 ліпеня, Позірк. Папярэдняя праграма III канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая пройдзе 3–4 жніўня ў Вільнюсе, апублікаваная на сайце дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
На першы дзень форума запланавана чатыры панэлі. На пачатковай абмеркаваць пагрозу суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці; “выбары-2025” і тое, “як не даць рэжыму перагарнуць старонку”; як рэагаваць на эскалацыю вайны ці ўцягванне ў яе беларускага войска; як прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да Беларусі; як пераадолець тэндэнцыю разрыву паміж беларусамі і дэмсіламі, людзьмі ў краіне і эміграцыі.
Другая панэль будзе прысвечаная таму, як спрыяць мабільнасці грамадзян; як “не дапусціць жалезнай заслоны на мяжы і трымаць еўрапейскія дзверы для беларусаў адкрытымі”; а таксама шляхам падвышэння эфектыўнасці і даступнасці адукацыйных праграм і магчымасцяў прафесійнай рэалізацыі; адказу на “ўсё большую арыентацыю Беларусі ў бок Расіі”; працы з санкцыямі, “каб Еўропы ў Беларусі стала больш”.
На трэцяй панэлі плануецца абмеркаваць тэму палітвязняў: дзеянні для паскарэння іх вызвалення; шляхі дапамогі тым, хто ўжо выйшаў; напрамкі рэабілітацыі. На гэтым этапе канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя міжнароднага фонду гуманітарнай дапамогі.
Шляхам захавання і ўмацавання беларускай ідэнтычнасці будзе прысвечаная чацвёртая панэль форума. Удзельнікі абмяркуюць, “што значыць быць беларусамі сёння і што гарантуе ідэнтычнасць”; шляхі прасоўвання беларускага мастацтва, інтэграцыі вывучэння нацыянальнай культуры, гісторыі і мовы ў жыццё і адукацыю рэлакаваных беларусаў. Плануецца таксама абмеркаваць, як стымуляваць стварэнне і распаўсюд кантэнту на беларускай мове ў інтэрнэце, падтрымліваць беларускамоўных блогераў, уцягваць больш людзей у культурніцкія мерапрыемствы і праекты, папулярызаваць гісторыю Беларусі. Гаворка таксама пойдзе пра тое, “якія гістарычныя падзеі і фігуры з’яўляюцца ключавымі для беларускай ідэнтычнасці”, як іх “інтэграваць у грамадскую свядомасць”.
Другі дзень канферэнцыі распачнецца з панэлі, прысвечанай малой эканоміцы. На ёй плануецца абмеркаваць, “што хвалюе беларусаў”, закрануўшы пытанні “коштаў, заробкаў, пенсій, дэфіцыту сацыяльна значных тавараў, медыцыны і іншых сацыяльных паслуг”. Тут жа будзе ўзнятае пытанне, “як адказная дзяржава мусіць спраўляцца з гэтымі выклікамі”; будзе прадстаўлены адказ дэмсіл і “візія Новай Беларусі”.
Наступную панэль форума прысвецяць тэме салідарнасці. Гаворка на ёй пойдзе пра тое, “ці могуць дэмсілы браць на сябе функцыі падтрымкі неабароненых груп у эміграцыі”, “як валанцёрскія і грамадскія ініцыятывы могуць садзейнічаць падтрымцы неабароненых груп і ўмацаванню даверу да дэмсіл”, “якія існуюць прыклады паспяховай падтрымкі ўразлівых груп дэмсіламі”, “якія рэсурсы і інфраструктура неабходныя для падтрымкі, як іх можна развіваць”.
Паводле метаду “сусветнай кавярні” з членамі Каардынацыйнай рады (КР) плануецца абмеркаваць, што можна зрабіць для Беларусі ў 2025 годзе. Прадстаўнікі камісій і фракцый КР прадставяць “напрамкі, на якіх яны факусіруюць дзейнасць”, прэзентуюць сябе і свае ідэі.
Заключная панэль адведзена пад тэму сістэмнай падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў і ветэранаў. Падчас яе будзе абмяркоўвацца, якія крокі неабходна зрабіць для вырашэння іх праблем, як “перафарматаваць грамадскае стаўленне да іх”, арганізаваць медычную, прававую, сацыяльна-псіхалагічную падтрымку. Плануецца ўзняць пытанне, “як аб’яднаць беларусаў з баявым досведам у адзіную супольнасць, здольную актыўна ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі”.
Напрыканцы канферэнцыі пройдзе прэзентацыя і падпісанне “Платформы 2025” — сумеснай стратэгіі дзеянняў дэмсілаў на наступны год.
Арганізатары папярэдзілі, што ў праграме магчымыя змены.
На першай канферэнцыі “Новая Беларусь” 8–9 жніўня 2022 года Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), які яна цяпер узначальвае, і прызначыла яго прадстаўнікоў.
На другім форуме 6 жніўня ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Абодва разы канферэнцыя перарывалася праз інфармацыю пра пагрозы.
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка