Ад наступстваў ветру загінула дзяўчына, паранена шэсць чалавек — Міністэрства аховы здароўя

13 ліпеня, Позірк. Адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі раненні ў выніку непагадзі ўвечары 13 ліпеня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Ад падзення дрэва на Цнянскім вадасховішчы загінула дзяўчына, двое пацярпелых дастаўлены ў Мінскую абласную бальніцу і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.
У Ждановічах таксама ад падзення дрэва пацярпела дзіця. Ён шпіталізаваны ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.
У цэнтры Мінска з-за падзення шкла па прычыне парыву ветру каля завода “Гарызонт” пацярпелі 24-гадовы малады чалавек і падлетак. Яны шпіталізаваныя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) і 3-ю бальніцу.
Акрамя таго, у выніку парывістага ветру ў сталіцы ўпала цагляная сцяна. Пацярпелы, малады чалавек, шпіталізаваны ў БХМД. У яго дыягнаставаны спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, закрытая траўма грудной клеткі, траўма жывата, пераломы костак.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінсктранс”, праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я спыняўся рух пяці трамвайных і пяці тралейбусных маршрутаў. Рух трамваяў №№ 1, 5, 6 з боку вул. Сядых спыняўся двойчы. Паміж пачаткам руху пасля ліквідацыі аварыі і прыпыненнем з-за новай прайшло восем хвілін.
Гл. таксама па тэме:
З-за непагадзі было парушана энергазабеспячэнне больш чым у 450 населеных пунктах
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка