Для ліквідацыі наступстваў непагадзі Мінэнерга задзейнічала 567 супрацоўнікаў, якія працавалі “днём і ўсю ноч”
14 ліпеня, Позірк. У 900 населеных пунктах Беларусі было парушана электразабеспячэнне з прычыны непагадзі — шквальнага ветру і навальніцы, паведаміла 14 ліпеня Міністэрства энергетыкі.
“Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё ад моцнага ветру пацярпелі Мінскі, Іўеўскі, Валожынскі, Лагойскі, Дзяржынскі, Карэліцкі, Смаргонскі, Ашмянскі раёны”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства
У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 223 аварыйныя брыгады — 567 чалавек і 184 адзінкі тэхнікі.
“Энергетыкі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме днём і ўсю ноч. Паводле даных на 8.00 14 ліпеня, аднаўленчыя работы працягваюцца ў 103 населеных пунктах”, — адзначылі ў Мінэнерга.
Падкрэсліваецца, што ў Беларусі захоўваюцца “складаныя ўмовы надвор’я”: “Праз моцную спёку аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы з парывамі ветру да 20 м/с. Тэмпература паветра днём складзе плюс 24–29, на паўднёвым усходзе — плюс 30–34 градусы, па Гомельскай вобласці будзе да плюс 36”.
Раней аб’яднанне “Белэнерга” паведаміла, што на працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 900 населеных пунктаў (у Брэсцкай вобласці — 9, Віцебскай — 274, Гомельскай — 3, Гродзенскай — 232, Мінскай — 361, Магілёўскай — 21), 47 сельскагаспадарчых будынкаў і 2.897 трансфарматарных падстанцый. На 6 гадзін 14 ліпеня без электразабеспячэння заставалася 104 населеныя пункты (у Віцебскай вобласці — 42, Гродзенскай — 33, Мінскай — 19, Магілёўскай — 10), 1 сельскагаспадарчы будынак і 234 трансфарматарныя падстанцыі.
Паводле даных МНС, ад непагадзі пацярпелі 62 населеныя пункты ў 10 раёнах Брэсцкай (3) і Гродзенскай (7) абласцей. Пашкоджаныя дахі 230 жылых дамоў у Брэсцкай (6) і Гродзенскай (224) абласцях, 3 аб’ектаў сацкультбыту ў Гродзенскай вобласці, 73 сельскагаспадарчых будынкаў у Брэсцкай (38) і Гродзенскай (35) абласцях і 38 гаспадарчых пабудоў у Брэсцкай (1) і Гродзенскай (37) абласцях.
Зафіксавана 372 выпадкі падзення дрэў у Брэсцкай (9), Віцебскай (8), Гродзенскай (207), Мінскай (78) абласцях і ў Мінску (70). Паваленымі дрэвамі пашкоджана 25 аўтамабіляў у Брэсцкай (2), Гродзенскай (5), Мінскай (1) абласцях і ў Мінску (17).
Два чалавекі загінулі, сем — у тым ліку чацвёра непаўналетніх — пацярпелі.
У лясным масіве на беразе Вілейскага вадасховішча каля вёскі Кучкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці, на тэрыторыі кемпінга “Клёвае месца”, паваленым дрэвам смяротна траўмаваны грамадзянін 1989 года нараджэння, аператар ТАА “Тытунь-Інвест”.
У выніку падзення дрэва каля канала Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску па вул. Мірашнічэнкі, недалёка ад Цнянскага вадасховішча, загінула грамадзянка 1998 г.н., яе сяброўка 1999 г.н. шпіталізаваная.
З-за непагадзі было парушана энергазабеспячэнне больш чым у 450 населеных пунктах
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка