“Вясна”: Эдуард Бабарыка асуджаны па новай справе на 2 гады зняволення, а не на 1,5
14 ліпеня, Позірк. Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязень Эдуард Бабарыка прыгавораны па новай крымінальнай справе да 2 гадоў пазбаўлення волі.
12 ліпеня “Белсат” паведаміў, што суд у Бабруйску (Магілёўская вобласць) прызначыў Бабарыку 1,5 года зняволення.
Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая ажыццяўляе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін.
Крымінальную справу ў дачыненні да Бабарыкі ініцыявала 30 красавіка адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі № 2, у якой ён адбывае пакаранне.
Да затрымання ў чэрвені 2020 года мужчына кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне свайго бацькі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.
Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola.
Бабарыка-малодшы прабыў у следчым ізалятары больш за тры гады. 5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў яго да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (саўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (саўдзел у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
У снежні 2023 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а КДБ — у спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Арт. 411 КК актыўна выкарыстоўваецца ўладамі для падаўжэння тэрмінаў палітвязням.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка