“Вясна”: У чэрвені па “палітычных” справах асуджана не менш за 146 чалавек, дзве траціны — за ўдзел у пратэстах 2020 года

15 ліпеня, Позірк. Па палітычна матываваных крымінальных справах у чэрвені вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да не менш за 146 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Асуджана 98 мужчын і 48 жанчын.
Паводле звестак праваабаронцаў, 90 крымінальных спраў (62%) утрымлівалі ў абвінавачванні арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), які ўжываецца пры пераследзе ўдзельнікаў акцый пратэсту ў 2020 годзе.
“Вясна” адзначае “актывізацыю працэсаў” паводле гэтага артыкула ў рэгіёнах Беларусі, дзе тэндэнцыяй сталі “групавыя паказальныя суды”. У чэрвені такія праходзілі ў Баранавічах, судзе Ленінскага раёна Магілёва і Кастрычніцкага раёна Гродна.
Мінск “стабільна застаецца лідарам” па крымінальных судах палітычнага характару: у чэрвені ў сталіцы асудзілі 77 чалавек.
У Брэсцкай вобласці прысуды вынесеныя ў дачыненні да 9 абвінавачаных, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай — па 13, Магілёўскай — 14, Віцебскай — 7.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на павелічэнне колькасці паўторнага пакарання раней рэпрэсаваных грамадзян (10 эпізодаў), а таксама пераследу сем’яў і груп сваякоў (пяць эпізодаў, 11 чалавек).
Паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) у чэрвені асуджана не менш за пяць чалавек.
Паводле даных “Вясны”, у траўні па “палітычных” справах асуджана не менш за 145 чалавек (31 жанчына, 114 мужчын).


- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

