Рост эканомікі Беларусі запаволіўся, сведчаць даныя Белстата
17 ліпеня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — чэрвень 2024 года склаў 113,8 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 10,7%.
У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%.
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі адзначаў у інтэрв’ю “Позірку”, што “ўлады і на 2024 год паставілі мэту росту ВУП на 3,8%”, але для мінулага і цяперашняга гадоў гэта “зусім розныя лічбы”.
“Летась мы мелі аднаўленчы рост пасля падзення на 4,7% у 2022-м. Аднаўляцца заўсёды прасцей, чым расці. Але нават гэтае аднаўленне падвяло эканоміку да стану перагрэву”, — перакананы эканаміст.
Па выніках студзеня — траўня 2024 года ВУП у Еўразійскім эканамічным саюзе вырас на 5,2%: у Арменіі — на 9,2%, Кыргызстане — на 8,8%, Расіі — на 5,4%, Беларусі — на 4,1%, Казахстане — на 3,8%.
Нягледзячы на “дастаткова спрыяльную дынаміку ключавых макраэканамічных паказчыкаў у базавым сцэнарыі”, эканоміка Беларусі “застаецца ўразлівай да ўнутраных і знешніх шокаў”, адзначана ў летнім прагнозе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).
Міжнародны валютны фонд чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 2,4%, Сусветны банк — 1,2%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 2,8%, даследчы цэнтр BEROC — 4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
Па выніках пяці месяцаў 2024 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС па двух з дзевяці асноўных паказчыкаў
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка