Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі не змог аператыўна адрэагаваць на непагадзь праз недахоп кадраў і масавы ад’езд людзей за мяжу
21 ліпеня, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “не змог аператыўна адрэагаваць” на непагадзь і “забяспечыць пацярпелых усім неабходным” — гэта “відавочны доказ праблемы, пра якую ўлады маўчаць”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 21 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале.
Гэтай праблемай яна назвала “недахоп кваліфікаваных кадраў і паслядоўны ад’езд людзей з краіны”.
Паводле слоў палітыка, гэтыя працэсы “рана ці позна пачынаюць адбівацца на ўсіх сферах жыцця, у тым ліку на ўстойлівасці інфраструктуры”.
“Рэжыму куды прасцей абвінаваціць ва ўсім беларусаў, у любой складанай сітуацыі. Але беларусы проста хочуць, каб дзяржава выконвала свае абавязкі. Людзям не трэба, каб завалы расчышчалі палітвязні — ім патрэбная праца адпаведных службаў і прафесіяналаў. Але рэжым зноў паказаў, што здольны толькі на рэпрэсіі, а не на дапамогу грамадзянам”, — сказала Ціханоўская.
На яе думку, беларускае грамадства “годна і з гумарам” пераадольвала звязаныя непагаддзю “праблемы і складанасці”.
“Я бачыла відэа, дзе вы танчыце пад дажджом, рассякаеце ваду на самакатах. Я захапляюся кожным, бо вы адолелі шторм лепш, чым гэта рабіла дзяржава. У час, калі ад улады патрэбныя максімальныя намаганні, каб ліквідаваць наступствы патопу, беларусы зразумелі — зноўку, у які ўжо раз — што нам даводзіцца спадзявацца толькі адно на аднаго”, — падкрэсліла дэмлідар.
Ціханоўская заклікала беларусаў і далей аб’ядноўвацца для дапамогі адно аднаму ў цяжкіх сітуацыях, бо “адзінства і ўзаемападтрымка — гэта тое, што не зможа разбурыць ніводная стыхія”.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў.
Больш за ўсё ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Паводле інфармацыі МНС, у гэтыя дні з-за стыхіі загінула шэсць чалавек.
На раніцу 21 ліпеня без энергазабеспячэння заставаліся “асобныя домаўладанні” ў Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах (Гомельская вобласць), паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі ў рэгіёне.
На селектарнай нарадзе з прадстаўнікамі сваёй адміністрацыі, урада і мясцовых уладаў 19 ліпеня Лукашэнка запатрабаваў прыцягнуць да ліквідацыі наступстваў непагадзі ў тым ліку палітвязняў.
“Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў (ён падключыцца, ён ведае), у нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды — на прасеку. Дапамажыце краіне. <…> І гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў”, — сказаў ён.
Ён загадаў адправіць на адпаведныя працы жыхароў Беларусі ў цэлым, адзначыўшы, што “адгаворкі тыпу таго, што я не пайду, не хачу, не буду, не прымаюцца”.
“Упаўнаважаныя прэзідэнта і памочнікі на месцах, прымайце рашучыя дзеянні. Не павінна быць “не”. Я яшчэ раз кажу, гэта раўнасільна вайне, толькі без стральбы. Таму ўсе павінны, перш чым “заціктокацца” там і чагосьці ў інтэрнэце піснуць… Ідзі вазьмі сякеру, пілу і дапамажы нешта… А потым крытыкуй ўздоўж і папярок. Мабілізоўвайце насельніцтва”, — даручыў ён.
На той жа нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў грамадзян, “для якіх усё заўсёды будзе дрэнна”, якія “не хочуць разумець”, што ў мінулыя дні ў краіне адбылася “надзвычайная сітуацыя”.
Паводле яго слоў, ёсць людзі, якія дапамагаюць прыбіраць завалы і паваленыя дрэвы, аказваюць садзейнічанне камунальнікам. Гэта, лічыць ён, “сапраўдныя мужыкі”. Ім спікер супрацьпаставіў тых, хто “пальцам не варухне”, пакуль “улады не вырашаць усе праблемы”.
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў органы ўлады, якія займаліся ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Паводле яго сцвярджэння, на першым этапе “адэкватнай рэакцыі на гэтую падзею — хуткай, выразнай, ваеннай — не было”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка