Мінск 09:23

З 1 жніўня бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 3,4% (дапоўнена)

25 ліпеня, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2024 года складзе 433 рублі (+14,27), вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ вырасце на 3,4% (з 1 траўня — 418,73 рубля).

Згодна з згаданай пастановай, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя месяцы будзе складаць 462,26 рубля (448,99; +3%), пенсіянераў — 314,13 рубля (303,03; +3,7%), дзяцей: ва ўзросце да трох гадоў — 273,78 рубля (264,93; +3,3%), ва ўзросце ад трох да шасці — 365,55 рубля (354,32; +3,2%), ад шасці да васемнаццаці — 428,23 рубля (413,07; 3,7%).

Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10 БПМ (4.330 рублёў), другога і наступных — 14 БПМ (6.062).

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці адначасова складзе 100% БПМ (433 рублі).

Штомесячныя выплаты сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50% БПМ (216,5 рубля), на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў (акрамя дзіцяці-інваліда) — 50% БПМ (216,5).

Дапамога на дзіця-інваліда старэйшая за 3 гады складзе 303,1 рубля (70% БПМ), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 433 (100%), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 519 (120%), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ — 303,1 (70%).

Паводле даных Мінпрацы, дапамогай, якая вылічаецца з БПМ, ахоплена больш як 169 тыс. дзяцей.

У ведамстве таксама паведамілі, што з 1 жніўня павялічыцца і памер даплат пенсіянерам ва ўзросце 75-79 гадоў – 81,19 рубля, 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 162,38, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 216. ,5.

Даплаты да пенсій атрымліваюць больш як 527 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Выдаткі на гэтыя патрэбы складуць, паводле ацэнкі Мінпрацы, 790 млн рублёў.

Падзяліцца: