Вячорка абмеркаваў з уладамі Эстоніі падтрымку беларусаў, аўтамабільную забарону і санкцыі
27 ліпеня, Позірк. Падтрымку беларусаў, праблему забароны на ўезд зарэгістраваных у Беларусі аўтамабіляў і санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмеркаваў з уладамі Эстоніі галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле інфармацыі прэс-службы дэмакратычнага лідара, у сустрэчах з прадстаўнікамі міністэрстваў — замежных, унутраных спраў, а таксама дэпутатамі парламента разам з Вячоркам браў удзел прадстаўнік офіса Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі Віталь Малчанаў.
Паведамляецца, што галоўны дарадца палітыка перадаў прапановы дэмсіл “па змякчэнні абмежаванняў супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах, узмацненні санкцый супраць рэжыму дзеля закрыцця лазеек, міграцыйным крызісе і палітыцы ЕС па Беларусі”.
“Эстонія адкрытая да дыялогу з дэмакратычнымі сіламі, — адзначыў Вячорка па выніках візіту. — Падчас сустрэч мы дамовіліся на шэраг выключэнняў для ўезду беларускіх аўтамабіляў, у першую чаргу з гуманітарных прычын. Таксама абмеркавалі спосаб перарэгістрацыі аўтамабіляў беларусаў, якія ўжо пражываюць у ЕС. Колькасць аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, якія ўязджаюць у Эстонію, насамрэч мізэрная. Мы прапануем Эстоніі прыняць выключэнні, якія зрабіла Польшча, — дазволіць уязджаць аўтамабілям, калі ўласнік-беларус знаходзіцца ў салоне”.
Паводле яго слоў, да эстонскіх уладаў таксама звярнуліся з просьбай змякчыць для беларусаў умовы легалізацыі. “На жаль, дзейнае заканадаўства досыць жорсткае для ўсіх замежнікаў, але мы шукаем рашэнні”, — падкрэсліў галоўны дарадца Ціханоўскай.
“Таксама мы гаварылі пра закрыццё лазеек у санкцыях ЕС. Апошні пакет санкцый моцна ўдарыў па рэжыме, і мы бачым, што рэжым шукае новыя лазейкі, каб працягваць гандаль. Таксама абмеркавалі індывідуальныя санкцыі супраць прапагандыстаў, чыноўнікаў, суддзяў — памагатых рэжыму. Таксама [абмеркавалі] шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці”, — дадаў ён.
Увосені, паведаміў Вячорка, плануецца правесці “вялікую беларуска-эстонскую гістарычную канферэнцыю” ў Тартускім універсітэце, а таксама “шэраг культурных мерапрыемстваў”.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка