Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў Медаль Няскораных

31 ліпеня, Позірк. Пастанову аб заснаванні Медаля Няскораных (Ларысы Геніюш) Аб’яднаным пераходным кабінетам (АПК) падпісала 30 ліпеня яго кіраўніца Святлана Ціханоўская.
Паводле інфармацыі АПК, медаль будзе ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія сваёй актыўнай дзейнасцю “спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці або праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека”.
Адна асоба можа атрымаць гэтую ўзнагароду толькі аднойчы. Медалём могуць узнагародзіць пасмяротна.
“Асоба, у гонар якой названы медаль, — Ларыса Геніюш — сапраўдная беларуская гераіня, якая ніколі не схіліла галаву перад чэкістамі, выжыла ў лагерах, не прыняла савецкае грамадзянства і ахвяравала асабістым шчасцем дзеля радзімы, — заявіла прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. — Захапляюся нашымі суайчыннікамі, якія сёння працягваюць яе справу. Вельмі важна адзначыць дасягненні нязломных беларусаў — тых, для каго правы чалавека — найвышэйшая каштоўнасць”.
На адным баку медаля выяўлены партрэт Геніюш, на іншым — надпіс “Жыць для Беларусі” і птушка ў палёце. АПК адзначае, што надпіс — фрагмент верша паэткі, які сімвалізуе яе “непахіснасць і вернасць <…> нацыянальным і дэмакратычным ідэалам, фактычна яе запавет наступным пакаленням беларусаў”. Птушка ёсць сімвалам “свабоды, надзеі на вызваленне і перамогі над прыгнятальнікамі”.
Творчасць Ларысы Геніюш (1910–1983) стала вядома ў Беларусі падчас кароткага перыяду нацыянальнага адраджэння ў 1990-х гадах. Яе “Выбраныя творы” 2000 года выдання ў жніўні 2023-га ўлады прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
З 1935 года і да арышту савецкімі спецслужбамі ў 1948-м Геніюш працавала ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў Празе. Была ў зняволенні спачатку ў Чэхіі, пасля ў сталінскіх лагерах — ёй паставілі ў віну супрацоўніцтва з нацыстамі. Выйшла на волю ў 1956 годзе. Не была рэабілітаваная, нягледзячы на некалькі запытаў грамадскасці на гэты конт. Памерла ў Беларусі.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля васьмідзённай паўзы колькасць спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі ў Польшчу зноў дасягнула трохзначнай адзнакіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+