Былы прадстаўнік АПК Кавалеўскі абвясціў пра стварэнне Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва
1 жніўня, Позірк. Дасягненне інтэграцыі незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад еўраатлантычнай супольнасці будзе асноўнай мэтай новастворанага Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва (АЕС). Пра гэта паведаміў кіраўнік АЕС, былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
На старонцы АЕС у сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” адзначаецца, што арганізацыя разам з беларускімі і замежнымі ўдзельнікамі будзе спрыяць рэалізацыі стратэгічнай мэты беларускіх дэмакратычных сіл аб далучэнні да Еўрапейскага саюза як супольнасці з агульнымі каштоўнасцямі.
На думку заснавальнікаў АЕС, гэта “дазволіць Беларусі захаваць незалежнасць, абараніць нацыянальную ідэнтычнасць і дасягнуць эканамічнага росквіту”. “Гэта таксама ліквідуе прабел у рэгіянальнай бяспецы, якая знаходзіцца пад пагрозай з боку кантраляванай Крамлём дыктатуры Лукашэнкі”, — мяркуе арганізацыя.
Базавацца агенцтва будзе ў Варшаве. Кавалеўскі з’яўляецца яго выканаўчым дырэктарам. Эксперт па стратэгічных камунікацыях, культуролаг, спецыяліст па Злучаных Штатах Амерыкі і былы супрацоўнік аддзела публічнай дыпламатыі амбасады ЗША ў Беларусі Антон Пянькоўскі займае пасаду дарадцы па знешняй палітыцы. Былы прэс-сакратар Кавалеўскага ў АПК Кірыл Данько ўваходзіць у склад праўлення АЕС як дырэктар па камунікацыях.
Аб зняцці з сябе паўнамоцтваў у якасці прадстаўніка АПК па міжнародных справах Кавалеўскі абвясціў 26 чэрвеня.
1 жніўня стала вядома, што АПК пакінуў таксама прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+