Кныровіч: Забіваць эканоміку за тое, што яна часткова працуе на вайну, — згубны шлях
3 жніўня, Позірк. “Можна ўводзіць асобныя кропкавыя тэхналагічныя санкцыі, але нельга ставіцца да санкцый так, што Беларусь працуе на вайну ці на рэпрэсіі і таму яе трэба губіць”, — такое меркаванне выказаў прадпрымальнік і блогер, сябра Каардынацыйнай рады (КР) Аляксандр Кныровіч на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільнюсе 3 жніўня.
“Памер эканомікі Беларусі складае 70 млрд долараў. Даходы бюджэту складаюць прыкладна 13 млрд, і каля 6 млрд складаюць пенсійныя і іншыя адлічэнні. З гэтых 19 млрд долараў на падтрымку сілавой сістэмы (МУС, КДБ, суды) выдаткоўваецца прыкладна адзін мільярд. Усё астатняе ідзе на карысць беларусам”, — лічыць Кныровіч.
Паводле яго слоў, толькі невялікая частка сродкаў, выдаткаваных дзяржавай у 2023 годзе на падтрымку эканомікі — каля 2,5 млрд долараў, пайшла на падтрымку абароннай прамысловасці.
З прыведзеных даных бізнэсмэн зрабіў выснову, што “рэпрэсіі і праца “на вайну” — гэта вельмі невялікая частка ўсёй эканомікі”. “80% эканомікі працуе на падтрымку тых людзей, якія знаходзяцца ў краіне. За кошт бюджэту атрымліваюць заробак лекары, настаўнікі, за кошт адлічэнняў ад заробку фарміруецца пенсійны фонд”, — сказаў ён.
“Цалкам забіваць эканоміку за тое, што яна нейкай сваёй часткай працуе на вайну, — гэта згубны і тупіковы шлях”, — заявіў Кныровіч. На яго думку, санкцыі павінны ўводзіцца, каб “паказаць чырвоную картку дыктатару”, а не дзеля дасягнення “канкрэтных эканамічных эфектаў”.
Кныровіч быў абраны ў новы склад КР ад блока Пракоп’ева — Ягорава. Адзін з яго лідараў, спікер КР другога склікання, палітолаг Андрэй Ягораў, выступаючы на канферэнцыі “Новая Беларусь”, заявіў, у прыватнасці, што ціск і санкцыі не прывялі да эканамічнага абвалу рэжыму, і прапанаваў дэмсілам “радыкальна мяняць стратэгічныя падыходы”.
Цяпер у адносінах да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў як ваенна-прамысловага комплексу, так і вытворцаў не звязанай з ім прадукцыі дзейнічаюць санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін. Яны былі ўведзеныя за падтрымку афіцыйным Мінскам расійскай агрэсіі ва Украіне і рэпрэсіі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка