Мінск 17:18

Долар падаражэў, еўра патаннеў на біржавых таргах 6 жніўня

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

6 жніўня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 жніўня.

Каціроўка долара вырасла да 3,0919 рубля (+0,0003, +0,01%), расійскага рубля — да 3,6137 за 100 (+0,0038, +0,11%).

Еўра патаннеў да 3,3816 (-0,0034, -0,1%), юань — да 4,3078 за 10 (-0,0003, -0,01%).

На мінулым працоўным тыдні (29 ліпеня — 2 жніўня) курс долара вырас на 0,27% (з 3,1151 да 3,1236), еўра — на 0,44% (з 3,3577 да 3,3724), расійскага рубля — на 0,04% (з 3,6071 да 3,6085 за 100); каціроўка юаня знізілася на 0,02% (з 4,3082 да 4,3075 за 10).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: