Праваабаронцы: У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій
6 жніўня, Позірк. 63 чалавекі былі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі ў ліпені, гаворыцца ў месячным аглядзе сітуацыі з правамі чалавека, падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Сярод іх 12 чалавек — затрыманыя і пазбаўленыя волі за ўдзел у мірных сходах, 36 — паводле дыфамацыйных абвінавачанняў, у тым ліку такіх, якія выкарыстоўваюцца для абароны супрацоўнікаў міліцыі і іншых службовых асоб, 15 — “з дапамогай празмерна шырокага і расплывістага заканадаўства аб экстрэмізме”.
З лета 2020 года праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 3.390 чалавек, з іх 615 жанчын, зазначаецца ў аглядзе.
На думку праваабаронцаў, у Беларусі “захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій у дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў”.
“Пагроза пераследу актуальная для ўсіх, хто прымаў удзел у пратэстных выступах або крытычна выказваўся адносна палітычнай сітуацыі ў краіне, пад пагрозай усе тыя, хто выказваў меркаванне або падтрымліваў пратэстныя структуры”, — адзначаецца ў аглядзе.
Звяртаецца ўвага на першы ў Беларусі прыгавор да смяротнага пакарання за дзеянні, якія не прывялі да чалавечых ахвяр, які быў вынесены грамадзяніну ФРГ Рыка Крыгеру, пасля памілаванага і ўключанаму ў абмен зняволенымі паміж РФ і Захадам.
Адзначаецца, што ў ліпені паступілі звесткі аб пагаршэнні здароўя палітвязняў Ігара Аліневіча і Паліны Шарэнда-Панасюк, а таксама знаходжанні ў знясіленым стане ў СІЗА каталіцкага святара Анджэя Юхневіча.
Як мінімум двое палітвязняў на працягу мінулага месяца былі пераведзеныя на турэмны рэжым, траім падоўжаны тэрмін зняволення — яны асуджаныя за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (арт. 411 КК), а яшчэ траім прад’яўленыя абвінавачванні паводле гэтага ж артыкула.
Працягвае паступаць інфармацыя аб пераследзе сем’яў палітвязняў і людзей, якія аказваюць падтрымку вязням.
Асобна прыводзяцца факты пераследу праваабаронцаў, а таксама катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі і зняволенымі, пераследу за падтрымку Украіны, антываенную пазіцыю, ахвяраванні беларускаму палку Кастуся Каліноўскага.
Таксама, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ліпені працягнуліся затрыманні і прыцягненне да крымінальнай адказнасці за ўдзел у вулічных пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пры гэтым “суддзі часта прызначаюць максімальна суровае пакаранне — пазбаўленне волі, нягледзячы на тое, што санкцыя артыкула прадугледжвае больш мяккія віды пакаранняў: арышт або абмежаванне волі”.
Таксама працягваюць прыцягваць да крымінальнай адказнасці людзей, якія вяртаюцца дамоў з-за мяжы. Так, 31 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачалі разглядаць крымінальную справу за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” (арт. 342 КК) у дачыненні да Дзмітрыя Глушчанкі, які вярнуўся з Польшчы за ўдзел у пратэстах. У сувязі з гэтым праваабаронцы нагадваюць, што тэрмін даўніны па ўказаным артыкуле складае пяць гадоў “з моманту ўчынення злачынства”.
Паводле звестак “Вясны”, з 1 красавіка па 30 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1.756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (вобыскі, выклікі на допыты, суды), з якіх 450 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1.079 судоў па адміністрацыйных справах за згаданыя тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за “экстрэмісцкія” падпіскі і рэпосты ў сацыяльных сетках па арт. 19.11 КоАП.
Акрамя таго, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.
Усяго за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі паводле палітычных матываў затрымалі не менш як 1.437 чалавек, гаворыцца ў аглядзе.
Адзначаецца, што заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам выкарыстоўваецца выключна для палітычна матываванага пераследу за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.
У прыватнасці, у ліпені ўлады папоўнілі спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў яшчэ чатырма пазіцыямі, у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, Камітэтам дзяржбяспекі ўнесены 455 чалавек, а пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, за ліпень папоўніўся імёнамі 86 чалавек.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены прызнаныя экстрэмісцкімі на падставе 114 судовых рашэнняў рэсурсы ў сацсетках, іншыя крыніцы і носьбіты інфармацыі.
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне
- Эканоміка
"Расатам" прапануе на разгляд тры пляцоўкі для захоўвання радыеактыўных адкідаў БелАЭС