Рыжанкоў абмеркаваў з амбасадарам РФ падрыхтоўку дагавора аб гарантыях бяспекі

9 жніўня, Позірк. Падрыхтоўку праекта беларуска-расійскага дагавора аб гарантыях бяспекі да падпісання ў гэтым годзе абмеркаваў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 8 жніўня ў Мінску на сустрэчы з амбасадарам РФ Барысам Грызловым.
Прэс-служба знешнепалітычнага ведамства не прыводзіць падрабязнасцяў гутаркі па гэтым пытанні.
Кіраўнік МЗС таксама паведаміў расійскаму дыпламату, што Беларусь плануе ўдзельнічаць ва Усходнім эканамічным форуме, які пройдзе ў верасні ў Прыморскім краі РФ.
Па выніках сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым 4 ліпеня ў Астане Рыжанкоў заявіў, што Мінск і Масква да канца 2024 года плануюць правесці некалькі раундаў перагавораў па падрыхтоўцы дагавора аб гарантыях бяспекі.
Раней МЗС РФ паведамляў, што разлічвае на прыняцце міждзяржаўнага дагавора аб узаемных гарантыях бяспекі і канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы на снежаньскім пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прымеркаваным да 25-годдзя аб’яднання.
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расія павінна абараняць яе як уласную тэрыторыю, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка 2023 года на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу (з 12 траўня 2024-га — сакратар Савета бяспекі РФ).
Паводле яго сцвярджэння, Уладзімір Пуцін прапанаваў “прарэвізаваць усе <…> дагаворы і пагадненні — Беларусі і Расіі, — паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі”.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка