Ад пачатку года цэны выраслі на 3,4% — Белстат (дополнено)
9 жніўня, Позірк. Спажывецкія цэны ў ліпені 2024 года выраслі на 0,03%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Харчовыя тавары патаннелі на 0,2%; нехарчовыя падаражэлі — на 0,3%, паслугі — на 0,1%.
Ад пачатку года рост цэн склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,5%, нехарчовую — на 2,8%, паслугі — на 4,1%.
У гадавым выражэнні (да ліпеня 2023-га) зафіксавана павелічэнне цэн на 5,5%: на харчовыя тавары — на 6%, нехарчовыя — на 4,5%, паслугі — на 6%.
Урад “зрабіў пэўныя захады, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн атрымліваецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб працы банкаўскай сістэмы. Паводле яго слоў, ад практыкі дзяржрэгулявання цэн у Беларусі “не адступяць”.
“Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца. Такая задача пастаўлена перад урадам. Я прашу мець гэта на ўвазе і Нацыянальнаму банку, і рабіць усё неабходнае, каб людзі менш на нас крыўдзіліся ў сувязі з ростам цэн, інфляцыяй у краіне”, — сказаў Лукашэнка.
На думку даследчага цэнтра BEROC, пры захаванні татальнага цэнавага кантролю спажывецкія цэны вырастуць на 5–7% па выніках 2024 года. Назапашаны інфляцыйны навес будзе паступова прасочвацца ў фактычныя цэны, і ў 2025 годзе інфляцыя можа паскорыцца да 6–9%.
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн па выніках года складзе 6%, Еўразійскі банк развіцця — 8%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 5,8%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+