Ціханоўская: Рэгіянальнай бяспекі не будзе, пакуль Беларусь не стане свабоднай

8 жніўня, Позірк. Саўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны ставіць пад пагрозу і жыцці беларусаў. Рэгіянальнай бяспекі не будзе датуль, пакуль Беларусь не стане свабоднай, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацсетцы “Х” (“Твітар”).
Паводле слоў Ціханоўскай, у ліпені па меншай меры дзевяць расійскіх беспілотнікаў “Шахед” ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі, з іх “адзін выбухнуў, іншы знік, а астатнія працягнулі палёт ва Украіну”.
Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны 16 ліпеня паведамілі, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла два ўдарныя беспілотнікі “Шахед” 15 і 16 ліпеня, яшчэ два “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі.
Выданне “Украінская праўда” паведамляла, што адзін з дронаў увайшоў у прастору Беларусі ў 8:40 16 ліпеня курсам на Нароўлю (Гомельская вобласць), у 9:10 з аэрадрома Мачулішчы (Мінская вобласць) быў узняты верталёт Мі-24, у 9:15 з аэрадрома Баранавічы (Брэсцкая вобласць) — знішчальнік Су-30.
“Беспілотнік кружыць над Беларуссю і агулам праляцеў больш за 300 км. <…> Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі, пачынаючы з 11 ліпеня, і другі толькі за 16 ліпеня”, — пісала “Украінская праўда”.
Афіцыйны Мінск паведамленні аб пралёце расійскіх баявых беспілотных лятальных апаратаў не каментаваў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка